В Амбросовичах подвели итоги подворного обхода в Добейском сельсовете

Актуалии Президент Сельское хозяйство

Пытанні рашаць – разам
Дабейскі сельсавет, якія вытворчыя і сацыяльныя задачы рашае, што хвалюе яго жыхароў? Аб гэтым ішла размова 29 студзеня ў Амбросавіцкім Доме культуры, дзе былі абмеркаваны вынікі правядзення Дня работы з насельніцтвам на тэрыторыі сельсавета.
Нагадаем, што ў пачатку студзеня групы адказных работнікаў райвыканкама і раённых службаў правялі падворны абход населеных пунктаў сельсавета, сустрэліся з жыхарамі ўсіх вёсак і вёсачак Дабейшчыны. А непасрэдна 29 студзеня старшыня райвыканкама У. П. Куранны, яго першы намеснік В. В. Родзіч, намеснік  В. В. Доктараў, кіраўнік спраў райвыканкама С. Д. Белагалоў правялі прыём грамадзян сельсавета па асабістых пытаннях, потым разам з актывам раёна наведалі найбольш значны сельскагаспадарчы вытворчы аб’ект сельсавета – малочнатаварную ферму Амбросавічы.
Дырэктару ААТ “Прыазёрны мір” В. В. Юхнаўцу было што паказаць гасцям. Малочнатаварны комплекс пабудаваны з прыцэлам на будучае, прадумана размяшчэнне капітальных збудаванняў, дзе ўстаноўлена сучаснае абсталяванне, пабудавана даільная зала. Усё гэта дазваляе максімальна механізаваць работу на ферме, трымаць увесь вытворчы працэс пад кантролем, падкрэсліў кіраўнік гаспадаркі, а галоўнае, на што і было накіравана будаўніцтва, – атрымліваць больш высокі вынік. І трэба сказаць, што ўжо сёння ферма Амбросавічы ў ліку лепшых ў раёне па надоях малака, сёння тут дояць на карову 16,6 літра малака.
Старшыня райвыканкама У. П. Куранны пры падвядзенні вынікаў Дня работы з насельніцтвам падкрэсліў неабходнасць далейшай мадэрнізацыі жывёлагадоўчай вытворчасці і тое, што раён з гэтага шляху збочваць не будзе. Разам з тым, зазначыў Уладзімір Пятровіч, такія вялікія матэрыяльныя выдаткі патрабуюць і больш высокіх вынікаў, павышэння прадукцыйнасці працы, каб магчыма было павышаць заработную плату і вырашаць шматлікія пытанні жыццядзейнасці насельніцтва, якіх хапае, у прыватнасці, і ў Дабейскім сельсавеце.
Прадстаўнікі груп райвыканкама, якія ўдзельнічалі ў падворным абходзе, далажылі пра праблемы і пытанні, узнятыя жыхарамі сельсавета. У прыватнасці, людзі прасілі дапамогі ў рамонце жылля, хацелі б больш якаснага гандлёвага абслугоўвання як у стацыянарных магазінах, так і ў аўталаўках, задавалі іншыя пытанні. Такіх назбіралася 24, палова з іх на момант абмеркавання пытання былі ўжо вырашаны. Астатнія, як паведаміла старшыня Дабейскага сельвыканкама І. І. Шалахава, знаходзяцца на кантролі.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №9 ад 01.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *