В Обольской школе состоялось «Ледовое шоу»

Новости Образование

Лядовае шоу
Шмат цікавых мерапрыемстваў ладзіцца ў Обальскай школе, у іх з задавальненнем удзельнічаюць і вучні, і настаўнікі, і бацькі.
Ідэя правесці лядовае шоу на школьным катку ўзнікла даўно. У падрыхтоўку актыўна ўключыліся як вучні, так і настаўнікі: справай гонару стала добрая арганізацыя вольнага часу вучняў і іх бацькоў у вячэрні час.
Перад мерапрыемствам паўстала пытанне: як прарэкламаваць яго? І тут было знойдзена арыгінальнае выйсце. Два вучні-пяцікласнікі на ролікавых каньках каталіся па школе і рэкламавалі мерапрыемства, яны падчас урокаў уязджалі ў класы і рабілі рэкламу лядовага шоу над назвай “Зімовая фантазія”.
І вось 7 лютага ў 19.00 на катку Обальскай школы распачалося лядовае шоу.   Багата людзей сабралася ў гэты вечар на школьным катку. Гэта і вучні, і настаўнікі, і бацькі, і выхаванцы дзіцячага прытулку, і выпускнікі школы (да слова, выпускніца школы, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта Елізавета Садоўская была вядучай свята), і проста абальчане, якія праходзілі міма. І кожны знайшоў сабе занятак па душы: адны каталіся на каньках, другія каталіся на горцы, трэція проста танчылі… Без таго добры настрой узнімалі шматлікія конкурсы, у якіх мог удзельнічаць любы жадаючы і атрымаць за гэта прыз.
Н. САДОЎСКАЯ, вучаніца 5 класа,
А. КРАЎЧАНКА, вучань 11 класа.
Надрукавана ў №13 ад 15.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *