Мероприятия, посвящённые Дню памяти воинов-интернационалистов, прошли в Шумилино

Актуалии Общество

Дзень памяці і смутку
24 гады назад апошні савецкі салдат пакінуў  Афганістан, толькі вось з гадамі не сціхае боль сэрцаў па тых афганскіх падзеях…
15 лютага па ўсёй Беларусі, у тым ліку і на Шуміліншчыне, прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У пятніцу звыш за сорак воінаў-інтэрнацыяналістаў сабраліся каля раённага ваеннага камісарыята, пад гукі духавога аркестра прайшлі па цэнтральных вуліцах райцэнтра да мемарыяльнага знака воінам-інтэрнацыяналістам.
Тут і адбыўся мітынг. У  выступленнях афганцаў – успаміны пра тыя падзеі, словы пашаны воінам, якія годна выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане.
Хвіліна маўчання… Памяць пра  загінуўшых на афганскай вайне, сярод якіх і чатыры нашы землякі – Анатоль Скобаў, Віктар Угнявёнак, Пётр Чуркін і Іван Сакалоў.
У гарадскім  Доме культуры была арганізавана тэматычная сустрэча “Пакуль мы помнім – мы жывём”.
У сваім звароце да воінаў-інтэрнацыяналістаў намеснік старшыні райвыканкамі А. М. Зайцаў адзначыў, што нашы салдаты з гонарам выканалі інтэрнацыянальны абавязак і пакідалі Афганістан з высока ўзнятымі галовамі.  Памяць пра Афганістан, падкрэсліў Анатоль Мікалаевіч,  будзе заўсёды ў сэрцы беларусаў.
Старшыня раённай арга-нізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” М. А. Калянковіч і намеснік старшыні арганізацыі  М. І. Андрэеў уручылі медалі “За заслугі”  актывістам арганізацыі А. М. Безгіну, В. Я. Цуранаву і М. Л. Шумілу.
Праграму мерапрыемства  дапоўніў тэматычны канцэрт, падрыхтаваны работнікамі гарадскога Дома культуры.  Завяршылася мерапрыемства ў ГДК праглядам дакументальнай стужкі пра Афганістан.
Прайшлі мерапрыемствы  ў Сіроціне. Напачатку адбыўся мітынг-рэквіем на могілках, дзе пахаваны сяржант Іван Сакалоў. Затым мерапрыемства перамясцілася ў Сіроцінскую школу. Мясцовыя воіны-інтэрнацыяналісты С. Л. Барысаў, С. В. Зайцаў і П. С. Субач,  намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” М. І. Андрэеў расказалі школьнікам пра афганскія падзеі. Намеснік ваеннага камісара раёна С. У. Смірноў дапоўніў расказ пра слаўныя старонкі беларускай арміі, якой 23 лютага  спаўняецца 95 год.
Па традыцыі ў гэты дзень наведалі бацькоў тых воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі ў Афганістане.
Намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, ваенны камісар раёна А. Г. Чарняўскі і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” М. А. Калянковіч прыехалі ў Сосніна да Веры Андрэеўны Угнявёнак, у Мікалаёве наведалі сям’ю Скобавых.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №14 ад 19.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *