У прыярытэце – ахова мацярынства і дзяцінства

Актуалии Президент

У прыярытэце – ахова мацярынства і дзяцінства

Учора ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме “Ахова мацярынства і дзяцінства ў Беларусі – важнейшы прыярытэт дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі”. Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп правялі сустрэчы ў працоўных калектывах устаноў і арганізацый раёна.

Група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Новікавай правяла сустрэчу з калектывам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. З інфармацыяй па тэме дня выступіла дырэктар раённай гімназіі Ларыса Маладзечкіна.
Матулі  і дзеці – катэгорыі насельніцтва, якія маюць патрэбу ў асаблівай падтрымцы і абароне з боку дзяржавы, паколькі менавіта ад іх напрамую залежыць будучае краіны, яе дэмаграфічны статус і працоўны патэнцыял. У нашай краіне ахова мацярынства і дзяцінства накіравана на стварэнне дзяржавай спрыяльных магчымасцяў для нараджэння, выжывання і абароны дзяцей, іх паўнацэннага развіцця, а таксама рэалізацыі сям’ёй сваіх функцый.
Дзейнасць дзяржавы ў гэтай сферы ажыццяўляецца па наступных асноўных накірунках: удасканаленне нарматыўнай прававой базы па пытаннях аховы мацярынства і дзяцінства, ахова рэпрадуктыўнага здароўя насельніцтва, стварэнне ўмоў для нараджэння здаровых дзяцей, захаванне здароўя матуль і дзяцей, развіццё сеткі ўстаноў аховы здароўя, павышэнне эфектыўнасці сістэмы сацыяльнай абароны маці і дзіцяці, маладых сямей.
Для Беларусі па-ранейшаму актуальнай задачай застаецца стварэнне ўмоў для развіцця інстытута сям’і, умацаванне шлюбна-сямейных адносін, фарміраванне ў моладзі традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Інфармацыю па напрамках сваёй сферы дзейнасці падалі ўсе члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы, у прыватнасці, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэй Мазанкоў, намеснік дырэктара УП ЖКГ Уладзімір Воранаў, начальнік ЗВЭС Юрый Маскалькоў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава акрэсліла сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў раёне і пазнаёміла з бліжэйшымі перспектывамі развіцця рэгіёна.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №82 ад 20.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *