Молодёжная акция прошла в Витебске

Актуалии Молодёжь

Твой выбар
1 снежня ў клубе “Энергія” г. Віцебска прайшла маладзёжная акцыя “Зрабі свой выбар”, арганізаваная абласным камітэтам ГА БРСМ пры падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта.  Звыш трох тысяч маладых людзей з усёй вобласці прынялі ўдзел у фэсце.
Кожны раён аформіў на мерапрыемстве сваю персанальную пляцоўку.
Моладзь Дубровеншчыны, напрыклад,  парадавала прысутных беларускім нацыянальным каларытам, а райкам ГА БРСМ Лепельскага раёна здзівіў сапраўдным аўтараллі і джыпамі.
Карысталася папулярнасцю і пляцоўка нашага раёна: мы на акцыі прадстаўлялі спаборніцтвы па пейнтболу.
На акцыі шырока былі прадстаўлены маладзёжныя субкультуры і захапленні. Творча і арыгінальна падышлі да сваёй выставы графіцісты: ствараць такія відовішчныя карціны толькі пры дапамозе балончыка з фарбай – гэта сапраўдны талент. Гледачоў было і ля “вулічных танцораў” – брэйк-данс карыстаецца асаблівай любоўю маладых.
Многа ўвагі было нададзена фарміраванню здаровага ладу жыцця. Некаторыя прапаноўвалі памяняць цыгарэту на цукерку, другія засяродзілі ўвагу на праблеме СНІДу. Шматлікія пляцоўкі агітавалі за актыўны адпачынак і спорт. Будучымі зоркамі вялікага хакею КХЛ многія назвалі юных хакеістаў з віцебскай каманды “Адзінства”, якая атрымала перамогу ў спаборніцтвах “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Моладзь адкрыла для сябе і велатрыял. Было чаму павучыцца і ў прыхільнікаў ролікаў. Феерычнае прадстаўленне паказалі спартсмены з віцебскіх клубаў усходніх адзінаборстваў.
А на галоўнай сцэне “Энергіі” – выступленні артыстаў з вышэйшых навучальных устаноў. Лейтматыў кожнага выступлення – прызнанне ў любові да Беларусі. Многія ўдзельнікі акцыі трымалі Дзяржаўныя сцягі Рэспублікі Беларусь, тым самым падкрэсліваючы сваю грамадзянскую пазіцыю. Мора шчаслівых маладых людзей, якія разумеюць сваю адказнасць за будучыню краіны, – гэта і ёсць Беларусь, моцная і квітнеючая. Упрыгожаннем канцэртных выступленняў стала выступленне вядомай беларускай групы “Цвет алоэ”.
Напрыканцы акцыі на сцэну падняліся намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Леанідавіч Кавалёў, першы сакратар ГА БРСМ Ігар Іванавіч Бузоўскі і першы сакратар абласнога камітэта ГА БРСМ Дзмітрый Леанідавіч Хама. Яны выказалі ўпэўненасць, што моладзь і падчас прэзідэнцкіх выбараў зробіць свой правільны выбар.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №95 ад 7.12.2010 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *