Научите своих детей распознавать мошенников в интернете

Безопасность

Як распазнаць махляроў?

Маладыя людзі нярэдка становяцца не толькі кур’ерамі, але і дроперамі –падстаўнымі асобамі, якіх махляры выкарыстоўваюць для вываду ўкрадзеных грошай.

Падлеткі паведамляюць чужому чалавеку рэквізіты сваёй банкаўскай карткі, а махляры пераводзяць на яе грошы.

Супрацоўнікі РАУС нагадваюць: распазнаць, што вас вярбуюць махляры, можна па некаторых прыкметах.

Вось асноўныя з іх:

Махляры часта шукаюць сабе памочнікаў – кур’ераў, пераводчыкаў грошай. Прычым, стараюцца знайсці іх сярод падлеткаў, якія не вельмі задумваюцца пра сэнс работы і наступствы, — пачаў размову на злабадзённую тэму оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС Максім Васільеў.

  1. Дружалюбны старт. Вам напісаў у месенджары незнаёмец: без напору і ўгавораў, іншы раз нават «па рэкамендацыі» або праз знаёмых.
  2. Заманлівая прапанова. Звычайна абяцаюць хуткія грошы, вопыт работы пры гэтым не патрэбны. Такія фразы як «нічога складанага», «разлік адразу», «дапамога», «падработка» павінны насцярожыць.
  3. Першае заданне. Звычайна гэта нешта зусім нескладанае: напісаць камусьці ўказаны тэкст, пераслаць паведамленне, «праверыць схему».
  4. Паступовае ўцягванне. Заданні становяцца сур’ёзнымі, за іх плацяць немалыя грошы.
  5. Пагрозы ці маральны націск. Калі чалавек ужо ўнутры схемы і ў яго не атрымліваецца з яе выйсці, пачынаюцца пагрозы: «ты вінаваты», «ёсць доказы», «ты ўжо ўдзельнік».

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *