Демография по–шумилински. Итоги января

Край шумілінскі Общество

ВІНШУЕМ!
У студзені нарадзіліся:

Бабова Елізавета (Шуміліна);
Глушнёў Дзмітрый (Шуміліна);
Гусакоў Яраслаў (Сіроціна);
Дайлідка Данііл (Шуміліна);
Іваноўскі Максім (Шуміліна);
Калугіна Дар’я (Шуміліна);
Косава Паліна (Язвіна);
Кулецкі Глеб (Светласельскі);
Латвінус Арцём (Мосарава);
Лемнева Дар’я (Обаль);
Манёнак Аліна (Кардон);
Мацуганаў Антон (Мікіціха);
Нігматзянава Варвара  (Обаль);
Осіпава Яўгенія (Обаль);
Русецкая Багдана (Шуміліна);
Сініцына Аляксандра (Сіроціна);
Сцержанкова Анастасія (Мікіціха);
Трошчанка Яўген (Шуміліна);
Шалбанаў Дзяніс (Грудзінава).
У студзені ў раёне нарадзілася 19 немаўлят, у тым ліку 7 з іх – у Шуміліне. Чатыры маленькія жыхары з’явіліся на свет на тэрыторыі Обальскага сельсавета, тры – у Сіроцінскім сельсавеце,   па два – на тэрыторыі Лаўжанскага і Светласельскага сельсаветаў, адзін – у Мікалаёўскім. Ніводнага нованароджанага не зарэгістравана ў студзені ў Каўлякоўскім, Дабейскім і Мішневіцкім сельсаветах.
9 шлюбаў у студзені
Сапраўды, студзень – не самы спрыяльны месяц для вяселляў. Вось і лічбы аб гэтым сведчаць. Толькі 9 пар у раёне вырашылі ў студзені аформіць афіцыйна свае адносіны.
8 шлюбаў было зарэгістравана ў аддзеле загс райвыканкама і адзін – у Мікалаёўскім сельвыканкаме. Не сезон…
Разводы
У мінулым месяцы судом Шумілінскага раёна былі разведзены тры сямейныя пары. Ва ўсіх разведзеных сем’ях няма непаўналетніх дзяцей. Ва ўсіх трох выпадках іскі аб разводзе былі пададзены жанчынамі.
Страты
У студзені ў раёне памерлі 45 чалавек, у тым ліку 16 з іх – у Шуміліне і Обалі. Пайшлі з жыцця 8 працаздольных чалавек.  10 чалавек памерлі па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту, 6 – ад анкалогіі.
У студзені ў раёне зарэгістраваны тры пажары, урон ад якіх склаў 7,2 мільёна рублёў. На пажары ў вёсцы Дубраўскія загінуў адзін чалавек. У вёсцы Панамары згарэла лазня. У в. Дубраўскія пашкоджаны жылы дом, у Обалі – гаспадарчыя пабудовы. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавалі 7 пабудоў на суму 621 мільён рублёў.
У студзені  ДТЗ на тэрыторыі раёна не зарэгістравана.
Надрукавана ў №16 ад 26.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *