Школьные новости из Шумилино: “Игры настоящих мужчин” в СШ №1 и “Звёздный час” в СШ №2

Новости Образование

“Гульні сапраўдных мужчын”
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў СШ №1 прайшло спартыўнае свята “Гульні сапраўдных мужчын”.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел хлопчыкі 1-х класаў і іх таты. З вялікім энтузіязмам і цікавасцю спаборнічалі яны. Праграма спартыўнага свята была насычанай і разнастайнай, што дазволіла ўсім удзельнікам прадэманстраваць добрую спартыўную і фізічную падрыхтоўку. У атмасферу камандных спаборніцтваў маглі акунуцца не толькі ўдзельнікі гульняў, але і ўсе балельшчыкі. Падтрымаць мужчын прыйшлі мамы, настаўнікі, сябры і аднакласнікі.
Захопленыя ўсмешкі першакласнікаў і азарт у вачах бацькоў падбадзёрвалі сапернікаў. У напружанай барацьбе за першынство перамогу атрымала каманда 1 “В” класа. Другое месца па-дзялілі паміж сабой каманды 1 “Б” і 1 “Г” класаў. Трэцяе месца заняла каманда 1 “А” класа.
Задаволеныя перамогай і спартыўным святам, удзельнікі каманд з радасцю атрымалі ганаровыя граматы і шакаладныя медалі.
“Гульні сапраўдных мужчын” сталі важнай па-дзеяй у жыцці нашых першакласнікаў. Спадзяемся, што ў будучым яны стануць сапраўднымі абаронцамі нашай Радзімы.
Дар’я ЧАПУРНОВА, вучаніца 11 “Б” класа СШ №1.

Госці ўручылі прэміі
Нядаўна ў нашай школе прайшло традыцыйнае ўшанаванне лепшых вучняў школы “Зорны час”.
У свяце прынялі ўдзел вучні, настаўнікі, бацькі, госці. На сустрэчу прыйшлі намеснік дырэктара ААТ “Шумілінскі льнозавод” Т. А. Баброва, начальнік аддзела кадраў Шумілінскай  ПМК-70 С. У. Мацвеева, інжынер РВУ “Шумілінарайгаз” В. Я. Бараноўскі. Госці расказвалі пра дзейнасць шумілінскіх прадпрыемстваў, пра кадравую сітуацыю на іх, перспектывы. Таксама яны ўручылі грашовыя прэміі лепшым вучням.
Удзельнікі свята з задавальненнем глядзелі выступленні  лепшых школьных артыстаў, дзяліліся вопытам, давалі парады ў выбары прафесіі, прымалі ўдзел у конкурсах, частаваліся прадукцыяй Шумілінскага кандытарскага цэху.
Мы вельмі ўдзячныя нашым спонсарам за сустрэчу.
Вікторыя ОЗЕРАВА, член гуртка “Юны журналіст” СШ №2.
Надрукавана ў №16 ад 26.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *