Обольский грунт покоряет Китай

Главное Новости Общество Экономика

Прыкладам паспяховай мадэрнізацыі ў нашым раёне з’яўляецца цэх па кіпоўцы спажыўнага грунту вытворчасці па здабычы і перапрацоўцы торфу г. п. Обаль ВУ «Віцебскторф». Дзякуючы ўкараненню перадавых тэхналогій і запуску сучаснай аўтаматызаванай лініі мясцовая прадукцыя карыстаецца вялікім попытам за межамі нашай краіны.


У мінулым годзе ў Обалі ўстанавілі новую лінію па выпуску дробнай фасоўкі, дзякуючы чаму цэх па кіпоўцы пажыўнага грунту працуе на максімальных абаротах. На мадэрнізацыю ўкладзены 4 мільёны рублёў інвестыцый, падлічылі эканамісты прадпрыемства. Галоўны гонар абноўленай вытворчасці – высокадакладная лінія дробнай фасоўкі. Тут устаноўлены новы прэс, укладчык пакетаў і ўпакоўшчык. Цэх выпускае прадукцыю ў самым запатрабаваным у спажыўцоў дыяпазоне: ад 5 да 55 літраў.

Майстар па вытворчасці Дзмітрый Палякоў паказаў, як працуе абноўлены цэх. Торф, які паступае з радовішча Сідзень, ачышчаецца ў пункце разгрузкі ад рэшткаў расліннага смецця і карчоў. Затым у яго дадаюцца ўгнаенніф і даламітавая мука ў пэўных прапорцыях, усе перамешваецца ў спецыяльным бункеры і па канвееры перадаецца ў прэс. За пультам працуе Вольга Сянькова. «Усе працэсы, пачынаючы ад дазіравання і змешвання кампанентаў грунту і заканчваючы фарміраваннем гатовых упаковак, адбываюцца ў аўтаматычным рэжыме пад кіраваннем разумнай электронікі, – расказала вопытны мехатронік, якая працуе на вытворчасці чвэрць стагоддзя. –Выпускаю за дзень па 80 тон грунту. Калі раней укладка на паддоны была ручная, то зараз працэс аўтаматызаваны».

Высокая якасць обальскага торфагрунту, яго экалагічнасць і збалансаваны састаў адкрылі для прадпрыемства дзверы на самыя прэстыжныя замежныя рынкі Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Грузіі, Азербайджана. Зараз асноўныя адгрузкі ідуць на экспарт у Кітайскую Народную Рэспубліку. З пачатку года адгружана 4,5 тысячы тон – гэта і трывалая валютная выручка прадпрыемства, і прэстыж рэгіёна.

Кампетэнтны каментарый

– За першае паўгоддзе ў Обалі выпушчана 9,2 тысячы тон торфапрадукцыі (135% да ўзроўню 2025 года), у тым ліку 3,4 тысячы тон спажыўных грунтоў (у 3,5 раза больш, чым летась), – расказаў намеснік дырэктара вытворчасці па здабычы і перапрацоўцы торфу ВУ «Віцебскторф» Міхаіл Азямблоўскі. – Рэалізавана прадукцыі 10,6 тыс. тон (138%) на 2,8 мільёна рублёў. На экспарт пайшло 5,7 тысячы тон (112%) на суму 1,2 мільёна рублёў. Перазагрузка вытворчасці даказала: стаўка на аўтаматызацыю і якасць заўсёды прыносіць поспех. Наперадзе ў калектыва цэха новыя планы і тоны выпушчанага грунту, сыравіны дастаткова – нарыхтавана на радовішчы Сідзень амаль 20 тысяч тон.

Ларыса ЗАЙЦАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *