Две ночи в лесу провела 76-летняя жительница Витебска

Главное Новости Общество


Дзве ночы ў лесе правяла 76-гадовая жыхарка Віцебска, перш чым яе знайшлі


Жанчына, якая мае дачны дом у садаводчым таварыстве «Дачнае», якое размешчана на тэрыторыі нашага раёна, у мінулую пятніцу, 4 верасня, пайшла днём ў лес за грыбамі. «Пасля таго, як пачаўся дождж, яна вырашыла скараціць шлях, у выніку не змагла знайсці сваю сцежку – і заблукала ў густым балоцістым лесе, – падзяліўся падрабязнасцямі здарэння часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Вячаслаў Воранаў. – Толькі на наступны дзень у міліцыю паведаміў аб прапажы маці яе сын».
Быў падняты па трывозе асабісты састаў РАУС, на дапамогу ў пошуках прыйшлі работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, Шумілінскага лясгаса, пошукава-ратавальнага атрада «Анёл», атрада міліцыі асобага прызначэння. У суботу адшукаць грыбніцу не ўдалося.

Паўторна на адпрацоўку ляснога масіву пошукавікі адправіліся раніцай у нядзелю. Апоўдні на крыкі супрацоўнікаў і брэх службовага сабакі адгукнулася пенсіянерка і выйшла да людзей. Жанчына, якая правяла дзве ночы ў лесе, адчувала сябе добра, ад медыцынскай дапамогі адмовілася. Хочацца спадзявацца, што да парад па бяспечным наведванні лесу ўрэшце прыслухалася, хаця гэта не першае яе «лясное недарэчнае здарэнне».

Слова – Вячаславу Воранаву:

– Паважаныя грамадзяне! Пры наведванні лесу выконвайце простыя правілы бяспекі:
апранайце яркае цёплае адзенне, якое зробіць вас больш прыкметнымі,
у пахмурны дзень лепш адкласці паход,
абавязкова паведаміце родным маршрут і час вяртання,
бярыце ваду, нож, запалкі, зараджаны тэлефон.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *