Шумилинское спортивное обозрение

Новости Спорт, туризм

Біятлон
На чэмпіянаце Еўропы, што прайшоў у Балгарыі, у складзе жаночай зборнай Беларусі па біятлоне выступала і наша зямлячка Ала Талкач (першы трэнер Генадзь Салапаеў).
У спрынце Ала сярод 132 удзельніц заняла 28-е  месца, у гонцы праследавання палепшыла свой вынік на сем пазіцый і заняла выніковае 21-е месца.
*  *  *
У Румыніі прайшоў Алімпійскі фестываль моладзі па біятлоне.
За юніёрскую зборную Беларусі выступала і наша зямлячка Ганна Сола (першы трэнер Генадзь Салапаеў). Ганна сярод беларускіх спартсменак паказала лепшыя вынікі: 18-е месца ў спрынце і 10-е ў гонцы праследавання.
*  *  *
Віцебск прымаў удзельнікаў першынства Беларусі па біятлоне.
Шумілінская біятланістка Вольга Гаўрылкіна (трэнер Генадзь Салапаеў) заваявала трэцяе месца ў спрынце.
*   *   *
У канцы мінулага тыдня ў Наваполацку прайшла рэспубліканская спартакіяда па біятлоне сярод выхаванцаў ДзЮСШ.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел і нашы землякі. У старэйшай узроставай групе ў спрынце і індывідуальнай гонцы Ганна Сола (першы трэнер Генадзь Салапаеў) заняла трэція месцы. У малодшай узроставай групе сярод хлопцаў Кірыл Цюрын стаў чацвёртым у спрынце і пятым у індывідуальнай гонцы, Вольга Гаўрылкіна стала чацвёртай у спрынце і другой у індывідуальнай гонцы, прычым пераможцу і Вольгу ў выніковай табліцы раздзялілі пяць секунд. Юных біятланістаў трэніруе Генадзь Салапаеў.
У апошні дзень спартакіяды нашы землякі ўдзельнічалі ў эстафеце. Кожны з іх выступаў за каманду СДзЮСШАР “Алімпіец” свайго ўзросту, якія і выйгралі спаборніцтвы.
Лыжны спорт
У Гарадку прайшло першынство вобласці па лыжным спорце.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел і шумілінскія біятланісты, якіх трэніруе Генадзь Салапаеў. Лепшы вынік сярод нашых землякоў ва Уладзіслава Васільева, які заняў чацвёртае месца.
Да будучых стартаў
У мінулыя чацвер-суботу ў ДзЮСШ прайшоў традыцыйны валейбольны турнір, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Пятра Акуцыёнка.
У спаборніцтвах акрамя шумілінскіх валейбалістаў прынялі ўдзел каманды з Верхнядзвінска, Глыбокага, Віцебска, Бешанковіч і Паставаў. Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх узроставых групах – малодшай (1999-2000 гадоў нараджэння) і старэйшай (1997-1998 гадоў нараджэння). Па выніках спаборніцтваў у абедзвюх групах перамаглі шумілінскія валейбалісты.
Спаборніцтвы ў малодшай узроставай групе разлядаліся трэнерамі як магчымасць паэксперыментаваць з саставам і тактычнымі расстаноўкамі. Таксама падобныя турніры даюць добрую магчымасць “нагуляцца” юным спартсменам, адчуць пляцоўку і дух спаборніцтваў.
Наша каманда добра глядзелася на пляцоўцы, галоўнае, як адзначыў трэнер А. Паршыкаў, у юных спартсменаў “гарэлі вочы”. Адсюль і такі добры вынік на хатнім турніры. Лепшымі ў складзе шумілінскай каманды былі Антон Сушынскі, Вадзім Ягораў, Яўген Дубавец і Ілья Пальвінскі.
Спартсменаў 1997-1998 гадоў нараджэння 10 сакавіка чакае адказны старт – абласное першынство. І шумілінскі турнір стаў апошняй праверкай перад адным з самых галоўных стартаў у сезоне. На пляцоўцы  валейбалісты паказалі сталую і граматную барацьбу. А для трэнераў каманд, што прынялі ўдзел у турніры, ёсць тыдзень, каб месцамі падшліфаваць гульню сваіх выхаванцаў. У складзе нашай каманды ўхвальных слоў заслужылі Дзяніс Кляцкоў і Антон Сілін.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №18 ад 05.03.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *