Рыбакі Шумілінскага лясгаса – у прызёрах

Мир увлечений Новости Общество

Рыбакі Шумілінскага лясгаса – у прызёрах

Каманда аматараў рыбнай лоўлі Шумілінскага лясгаса з арганізатарамі спаборніцтваў.

У мінулыя выхадныя на возеры Шэвіна ў вёсцы Малыя Лётцы прайшлі
спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы сярод каманд лясной галіны Віцебскай вобласці «Зімняя рыбалка-2022».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Шумілінскі лясгас і Віцебская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.

Каманда Шумілінскага лясгаса, якую прадстаўлялі заядлыя рыбаловы Міхаіл Лісейцаў, Аляксандр Юдаў, Ілья Бабаеў і Антон Вірко, заняла прызавое трэцяе месца.

Усіх удзельнікаў спаборніцтваў Шумілінскі лясгас пачаставаў салдацкай кашай, прыгатаванай на палявой кухні, а дырэктар прадпрыемства Аляксандр Лабынцаў уручыў заахвочвальныя прызы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №15 ад 25.02.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *