Шумилинская парафия проводит Великопостные реколлекции, посвящённые проблемам алкоголизма

Духоўнае Общество

Знайсці сэнс і сілу
Час Вялікага Посту, да якога мы набліжаемся, спрыяе таму, каб прызадумацца над сваім жыццём. Асабліва, калі гэтае жыццё зняволена алкаголем. Бывае так, што хочам змагацца, а не хапае сілы і сродкаў, каб перамагчы. Прымаем, здаецца, канкрэтныя меры, але не даходзім да мэты…
Дзеля таго, каб знайсці сэнс і сілу, прапануем асаблівы час: Вялікапосныя Рэкалекцыі, якія будуць праходзіць з 10 па 12 сакавіка. Прысвяцім іх праблеме залежнасці ад алкаголю. Мы запрасілі каталіцкага святара, які шмат гадоў займаецца па ўсёй нашай Віцебскай дыяцэзіі праблемай алкагалізму. Ён будзе дзяліцца сваім багатым практычным досведам падчас  кожнага набажэнства.
Уваход свабодны. Кожны будзе мець магчымасць індывідуальна паразмаўляць са святаром.

Рэкалекцыйныя набажэнствы пройдуць: 10 сакавіка (нядзеля): 10.00 – Шуміліна, 11.30 – Мішкавічы, 13.00 – Обаль; 11 сакавіка (панядзелак): 12.00 – Мішкавічы, 16.30 – Обаль, 18.00 – Шуміліна; 12 сакавіка (аўторак): 12.00 – Мішкавічы, 16.30 – Обаль, 18.00 – Шуміліна.
Айцец Анджэй ЮХНЕВІЧ, пробашч шумілінскай парафіі.

Надрукавана ў №19 ад 07.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *