Территориальный центр социального обслуживания населения превратился в надёжную опору для одиноких пожилых людей и инвалидов

Общество

Тэрытарыяльны цэнтр – на дапамогу
У Шумілінскім раёне пражываюць 6284 пенсіянеры, 6129 з іх атрымліваюць працоўныя пенсіі, больш за 150 – сацыяльныя, паведамілі рэдакцыі ва ўпраўленні па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Сярод пенсіянераў больш за чатыры тысячы адзінока пражываючых. Больш за дзвесце пенсіянераў увогуле не маюць дзяцей. Такім патрэбна асаблівая ўвага. І тут на дапамогу прыходзіць Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
“У нашым раёне дзейнічае комплексная праграма развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады, – кажа дырэктар цэнтра В. Р. Штуро. – Праграма накіравана на павышэнне ўзроўню жыцця ветэранаў і пажылых людзей. Так, за мінулы год работнікі нашай установы наведалі 649 чалавек гэтай катэгорыі,  а за студзень-люты гэтага года – 288 чалавек”.
Вядома, у сілу свайго ўзросту і фізічнага стану многія пажылыя людзі не могуць самастойна вырашаць свае праблемы. Але нават у самых цяжкіх жыццёвых сітуацыях можна спадзявацца на дапамогу  тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
“У мінулым годзе за кошт бюджэту ў 11 дамах адзінокіх пажылых грамадзян адрамантавана электраправодка на суму 41 мільён рублёў, – падлічыла загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму  тэрытарыяльнага цэнтра Алена Тарасава. – Летась пажылым людзям мы ўстанавілі 46 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Чатыром жыхарам раёна адрамантавалі печкі, для гэтай мэты было выдзелена 11,9 мільёна рублёў”.
Але некаторым састарэлым патрэбна не разавая дапамога, а практычна штодзённа. Схадзіць у магазін, прыгатаваць абед, прыбраць у кватэры – нават гэта цяжка зрабіць хворым і нямоглым людзям. Такіх абслугоўваюць сацыяльныя работнікі, якія дапамагаюць 506 чалавекам, прычым 412 з іх – вясковыя жыхары.
Дарэчы, цэнтр сацыяльнага абслугоўвання аказвае  пажылым людзям і шэраг платных паслуг: рамонт жылля, апрацоўка прыся-дзібнага ўчастка, колка дроў і некаторыя іншыя.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Дадому панеслі добры настрой
Напярэдадні свята 8 Сакавіка ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насель-ніцтва прайшло мерапрыемства, прысвечанае жанчынам.
Спецыялісты цэнтра сумесна са старшынёй раённага таварыства інвалідаў па зроку Г. Ф. Маркавай падрыхтавалі забаўляльную праграму.
За дзве гадзіны свята жанчыны розных узростаў, што завіталі да нас на свята,  паспрабавалі сябе ў ролі мадэльераў і манекеншчыц. Не абышлося на свяце без песень, вершаў і прыпевак.
Удзельніцы конкурсаў расказвалі смешныя гісторыі са свайго жыцця. Было шумна, цікава і весела. Усе жанчыны атрымалі сувенірныя віншавальныя паштоўкі. А дадому вярталіся з усмешкамі і добрым настроем.
В. ПАЦЭВІЧ, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага прабывання інвалідаў ТЦСАН.
Надрукавана ў №20 ад 12.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *