Грипп придёт обязательно. Время начать готовиться к встрече

Здоровье

Самы час прайсці вакцынацыю
У Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы ёсць супрацьгрыпозная вакцына (250 доз) супраць штамаў вірусаў грыпу падтыпаў А(H1/N1 і H/3N2), тыпу B. Вакцынацыя платная, яе кошт у залежнасці ад віду вакцыны ад 17510 да 30 тысяч рублёў. Усе жадаючыя могуць звяртацца ў прышчэпачны кабінет з накіраваннем участковага ўрача. Запісацца на прыём да тэрапеўта можна, папярэдне патэлефанаваўшы па нумары 4-11-57.
Нагадваем, што вакцынацыя асабліва паказана тым, у каго высокая рызыка ўзнікнення ўскладненняў. Да іх адносяцца людзі старэй за 60 год, дзеці дашкольнага ўзросту, школьнікі, цяжарныя жанчыны (у 2 і 3 трыместры), кормячыя маці, а таксама дарослыя і дзеці, якія часта хварэюць на вострыя рэспіратарныя захворванні і якія пакутуюць на хранічныя саматычныя захворванні: хваробы і парокі развіцця цэнтральнай нервовай, сардэчна-сасудзістай і бронха-лёгачнай сістэм, бранхіяльнай астмай, хранічнымі захворваннямі нырак, цукровым дыябетам, хваробамі абмену рэчываў, аўтаімуннымі захворваннямі, хранічнай анеміяй, ВІЧ-інфіцыраваныя.
Ахоўны эфект пасля вакцынацыі, як правіла, наступае праз 8-12 дзён і захоўваецца да 12 месяцаў, у тым ліку і ў састарэлых асоб. Ахоўныя цітры антыцел да вірусаў грыпу пасля вакцынацыі асоб рознага ўзросту вызначаюцца ў 75-92% вакцынаваных.
У Шумілінскім раёне за час эпідэміялагічнай успышкі (2009-2010 гг. на грып перахварэла 702 чалавекі, з іх 221 дзіця, на ВРВІ – 5638 чалавек, з іх 2786 дзяцей.
Лячэнне абыходзіцца намнога даражэй, чым прафілактыка.
Т. КАХТЭНКА, старшая медсястра паліклінікі.
Надрукавана ў №73 ад 21.09.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *