На рабочем совещании в райисполкоме

Президент

Парадак. Дысцыпліна. Дэкрэт № 18
12 сакавіка першы намеснік старшыні райвыканкама В. В. Родзіч правёў у райвыканкаме пашыраную нараду, на якую былі запрошаны старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Віктар Віктаравіч пачаў гутарку з неабходнасці ўсведамлення кожным кіраўніком персанальнай адказнасці за работу падначаленых прадпрыемстваў і арганізацый, за выкананне вытворчых паказчыкаў, распараджэнняў і даручэнняў вышэйстаячых органаў.
Работа павінна пачынацца найперш з навядзення парадку на рабочым месцы, на прадпрыемстве, на замацаванай тэрыторыі, падкрэсліў В. В. Родзіч.
На нарадзе былі грунтоўна абмеркаваны задачы, якія стаяць перад аграпрамысловым комплексам раёна. Іх шмат, і ўсе яны першачарговыя: інвентарызацыя кармоў, зерня, бульбы, вываз арганікі, асемяненне кароў і цёлак.
Прыспешваюць і вясенне-палявыя работы. Да 25 сакавіка ўся тэхніка павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці. Сёння ўжо трэба паклапаціцца пра вываз мінеральных угнаенняў, пра механізатарскія кадры, дапамогу шэфаў.
На кантролі ў райвыканкаме пытанні рэканструкцыі і будаўніцтва малочнатаварных ферм. В. В. Родзіч адзначыў неабходнасць да 1 красавіка завяршыць работы па арачніках. Да гэтай жа даты пастаўлена задача закрыць па контуры і паставіць пад дах усе даільныя блокі, каб веснавыя дажджы не перашкодзілі далейшым работам, а да 1 ліпеня неабходна закончыць іх будаўніцтва цалкам.
Залогам паспяховай работы на любой вытворчасці найперш з’яўляецца працоўная дысцыпліна, падкрэсліў Віктар Віктаравіч.
На пытаннях навядзення парадку ў населеных пунктах раёна спынілася старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Яна засяродзіла ўвагу прысутных на Правілах добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, прынятых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 28 лістапада 2012 года.
Жывое абмеркаванне на нарадзе вы-клікалі некаторыя аспекты выканання Дэкрэта № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях”. У прыватнасці абурэнне выклікае разбэшчанасць некаторых абавязаных асоб, якія ігнаруюць прапанаваную работу, п’юць, гуляюць. У такім выпадку, параіла І. М. Новікава, трэба афармляць адпаведныя дакументы і накіроўваць такіх асоб на лячэнне ў ЛПП ці прыцягваць да крымінальнай адказнасці.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №21 ад 15.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *