Без чувства ненависти. Дети немецких солдат разыскивают могилы своих отцов.

Общество

Без пачуцця нянавісці
Памяць — катэгорыя маральная. Яна не залежыць ад расы чалавека, ад нацыі ці ідэалогіі. Помнім мы сваіх бацькоў і дзядоў, хто не вярнуўся з палёў вайны, помняць і сённяшнія немцы тых родных сабе людзей, хто прыйшоў амаль 70 гадоў таму з вайной на нашу зямлю.
Было ваеннае ліха, былі кроў і здзекі. Пра гэта трэба помніць, але не з пачуццём вострай нянавісці да тых, хто прыязджае сёння да нас з візітам ветлівасці, каб пакланіцца апошняму прытулку свайго суродзіча. Як вось Герберт Хекер і яго блізкі сваяк. Яны прыехалі з Германіі на Шуміліншчыну для таго, каб паглядзець на мясціны, дзе загінуў бацька Г. Хекера, фельдфебель егерскай нямецкай дывізіі.
Нямецкія егеры стаялі на подступах да Шуміліна, у раёне  вёскі Рылькава (за вёскай Крупчына Светласельскага сельсавета). Пасля вайны  Рылькава з карты раёна знікла, засталося ўрочышча. Сюды і прыехалі нямецкія госці, каб паглядзець  месца баёў.
Забітых нямецкіх салдат у канцы 1943 года хавалі не ў Рылькаве — звозілі на месца, дзе цяпер вуліца Посахава ў Шуміліне. Герберт Хекер пазначыў на карце месца пахавання свайго бацькі. Наогул у яго была не адна карта, прывёз ён нават здымак, датаваны 1944 годам.
Была сустрэча нямецкіх гасцей у в. Крупчына з сям’ёй Ганчаровых. Мікалай Васільевіч паказаў медальён нямецкага салдата, знойдзены ў сябе на агародзе тры гады назад.  Нямецкія госці, удзячныя за знаходку, забралі яго з сабой: па ім у архівах можна вызначыць імя салдата, які, па ўсім відаць, прапаў без вестак…
І апошняе. Самому Г. Хекеру 75 гадоў, па адукацыі ён эканаміст, жыве на поўдні Германіі, у невялікім мястэчку Сінсхайм. З ім хацеў прыехаць у Беларусь і яго сын, настаўнік, які выкладае ў школе, але справы не дазволілі.
Аўтар Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №73 ад 21.09.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *