В Шумилинском районе прошёл День информирования

Актуалии Новости Общество

День информирования в Башнёвской СШ

Гаворка пра яднанне і па профілю работы
Неўзабаве будзе адзначацца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Таму не выпадкова была абрана тэма дня інфармавання, які прайшоў на мінулым тыдні – “Саюзная дзяржава – развіццё і перспектывы”.
Інфармацыйная група райвыканкама наведала Лаўжанскую дзіцячы сад-сярэднюю школу. Перад калектывам школы і вучнямі старэйшых класаў выступіў намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама В. М Саковіч, які расказаў прысутным пра двухбаковае супрацоўніцтва дзвюх краін, пра гісторыю стварэння, сучасны стан і перспектывы развіцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Яшчэ адной тэмай інфармацыйнага дня стала прафарыентацыйная работа з выпускнікамі школ. Члены інфармацыйнай групы расказалі пра патрэбы кадраў у сферы гандлю, адукацыі, сельскай гаспадаркі, медыцыны, пра навучальныя ўстановы, умовы паступлення, запрасілі выпускнікоў 9 і 11 класаў абраць патрэбныя ў нашым раёне спецыяльнасці і вярнуцца ў родны раён на работу. Вучні ўважліва слухалі выступаючых, задавалі пытанні.
Яшчэ адна група пабывала ў Башнёўскай СШ.
Пасля выступлення начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н. У. Захаравай выступілі члены групы, якія правялі па сутнасці прафарыентацыйную работу. Заклікаў моладзь вучыцца на медыкаў галоўны ўрач бальніцы К.Ф. Баканаў. Казаў, што сёння бальніца гатова прыняць на работу 27 урачоў, гэта калі не гаварыць пра сярэдні медыцынскі персанал. Запэўніў, што ў хуткім часе да нас прыйдуць два тэрапеўты, столькі ж стаматолагаў, хірург, гінеколаг. Заклікаў весці здаровы лад жыцця і думаць пра сваё будучае.
Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама П. У. Спірыдонаў расказаў калегам пра сітуацыю, якая сёння складваецца ў адукацыі, пра перспектывы, пра педагагічныя кадры, пра рэарганізацыю сеткі школ раёна. Для таго, каб школа магла насіць, напрыклад, статус сярэдняй, у ёй павінна навучацца не менш як 100 дзяцей.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ,
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №24 ад 26.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *