Репортаж с «прямых линий» председателя областного Совета депутатов А. Е. Атясова и председателя районного Совета депутатов И. Н. Новиковой

Актуалии Общество Президент

А. Е. Атясов, председатель Витебского областного Совета депутатов

Тупіковых сітуацый няма
У гэтай невялікай газетнай справаздачы гаворку павядзём пра асабісты прыём  жыхароў раёна і “прамую лінію”, якія правялі ў розныя дні старшыня абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
На прыём да Аляксандра Ягоравіча прыйшла жанчына, у якой не сунімаўся боль па тым, што ў яе вельмі цяжкія  жыллёвыя ўмовы. Сям’я прыехала ў Башні, жанчына працавала на ферме, але жыць там, як сказала сама жанчына, было проста невыносна. Сям’я пераехала ў Шуміліна, і з 1992 годзе яна жыве нязменна па вуліцы Сіпко, д. 54. Для тых, хто не ведае, што гэта за жыллё, скажам: гэта дом барачнага тыпу. Жанчына скардзіцца, што нічым асабліва не дапамагае ў рамонце камунгас, хаця жыллё непрыватызаванае. Нясцерпныя турботы ў жанчыны – пра свой шчыток, які развальваецца, пра гнілыя вокны, наогул пра сырасць у пакоях кватэры.
Запрошаны ў экстраным парадку на прыём начальнік падраздзялення “Шумілінскае” А. Г. Шаршун патлумачыў, што новую грубку ў кватэры змайстравалі гады тры назад, але яна прыйшла ў непрыгоднасць.
Прычына простая: не шануюць! Нельга перапальваць яе, а з’явіліся трэшчыны – трэба іх замазаць. Была гаворка і пра гнілыя вокны, і пра іншае, ад чаго ў кватэры сыра і няўтульна. Дом, пра які ідзе гаворка, у спісе для капітальнага рамонту не значыцца, таму вядзецца бягучы рамонт. І па “статусу” буйныя работы выконваць не запланавана.
Жанчына схіляе гаворку на тое, каб далі сям’і ці сацыяльную кватэру або  іншую, але з усімі зручнасцямі. Аказалася, яе дачка з дзіцём, якія зарэгістраваны на плошчы, маюць права на паляпшэнне жыллёвых умоў, але яны на чарзе 285-ыя.  “А што, калі пераехаць вашай дачцэ ў вёску і ўладкавацца на працу даяркай? – параілі жанчыне. – Там сям’і далі б жыллё…” Тая прапанову спачатку сустрэла ў штыкі: “Ведаю, што за праца даяркай: сама ў свой час працавала…”. Але ж  з таго часу мінуў немалы час, умовы значна палепшыліся, прыйшлі новыя тэхналогіі…
На развітанне жанчына папрасіла, каб далі ёй пісьмовы адказ: яна паедзе “прабіваць” пытанне далей. Дарэмна, ёй варта было б спыніцца ўсё ж на вясковай падказцы: дачка маладая, спецыяльнасці ў яе няма.
Быў званок. Жаночы голас пытаўся: з якіх гадоў прымаюць у кадэцкае вучылішча ў Лужасна. “З 15 гадоў, – адказаў А. Я. Ацясаў. – Але ж ведайце: туды трэба здаваць экзамены”.
“Прамая лінія” для І. М. Новікавай пачалася з праблемы расчысткі ад снегу вясковых вуліц. На той час, калі прыйдзе да чытача нумар газеты, гэта тэма страціць сваю актуальнасць. Скажам так: да 26 сакавіка праблема знімецца цалкам. Яшчэ адзін званок датычыўся графікаў па збору бытавога смецця. На перавулак Кірава ў Шуміліне трактар прыязджае раз на месяц, бывае, зрываецца графік.
Да слова кажучы, як і з адвозам бытавога смецця з вёскі Баёўка (першая серада кожнага месяца), калі тэхніка не была два ці тры месяцы запар. Так што трэба ці паставіць кантэйнер, ці ўсё ж гарантавана прыязджаць за смеццем па графіку.
Званілі Ірыне Мікалаеўне па замене лямпаў вулічнага асвятлення, па спілоўванні аварыйнага дрэва  ў вёсцы Заложнае Мішневіцкага сельсавета, па замене агароджы па вуліцы Вышалескага ў Обалі. Асобна хацелася б  сказаць аб праблеме, якая напрамую закранае жыццёва важны аспект жыцця: налічэнне пенсіі. Справа ў тым, што ў аднаго з работнікаў, які выйшаў на пенсію,  КУСГП “Мішневічы”  не пералічвала за год у Фонд сацыяльнай абароны ні капейкі. Гэты факт ўплываў на памер пенсіі. Давялося гаспадарцы прыводзіць усё ў норму закона.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №24 ад 26.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *