Местное самоуправление: хлопоты сельского старейшины

Общество Сельское хозяйство

Па-добраму ёй зайздросціш
Гадоў пяць назад жыццё Вольгі Генадзьеўны Сцепаненка з  вёскі Лескавічы змянілася: яе  прызначылі загадчыцай мясцовага клуба.
А неўзабаве колішні старшыня Светласельскага Савета прапанаваў жанчыне стаць старэйшынай вёскі. Вольга Генадзьеўна крыху павагалася і ўсё-такі згадзілася. “Дапамагаць людзям – так вучылі мае бацькі, – дзеліцца В. Г. Сцепаненка, – гэта наша, вясковае выхаванне”.
І адразу з новай пасадай з’явіліся новыя праблемы ды пытанні. Там лямпачка перагарэла, а тут малако не забралі, а там дрэва хутка ўпадзе…  Чым можа – дапамагае, яна ўмее выслухаць чалавека, падказаць, параіць. “Вучуся ад старшыні сельсавета  В. В. Шчарбакова, – расказвае Вольга Генадзьеўна. – Віктар Вікенцьевіч не церпіць валакіты сам і ад нас, старэйшын вёсак, патрабуе гэтага”.
Лескавічы з кожным годам усё больш і больш паходзяць на дачны пасёлак. Таму баліць сэрца ў старэйшыны, бо яна нарадзілася тут, тут і працуе.
Планаў у В. Г. Сцепаненка шмат, і на ўсё ёй хапае часу. А калі дадаць тое, што яна завочна вучыцца ў каледжы мастацтваў і культуры, а на падворку трымае гаспадарку, у тым ліку і карову, то можна па-добраму пазайздросціць бадзёрасці і аптымізму гэтай няўрымслівай маладой жанчыны….
Аўтар Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №73 ад 21.09.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *