На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся амаль 10 тысяч шумілінцаў

Беларусь помніць Общество

Шумілінскі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны


На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся амаль 10 тысяч шумілінцаў. Званне Героя Савецкага Саюза за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне было прысвоена 6 ураджэнцам Шуміліншчыны.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях за вызваленне Шумілінскага раёна, 106 доблесным воінам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

На тэрыторыі раёна знайшлі свой апошні спачын 12 831 воін. 1900 ураджэнцаў раёна загінулі на франтах вайны, у барацьбе з ворагам загінула каля 800 партызан і падпольшчыкаў.

З вайны не вярнуўся кожны трэці шумілінец.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны за тры гады акупацыі, з 1941 па 1944 гады, фашысты расстралялі, спалілі, закатавалі 1967 мірных жыхароў Шумілінскага раёна.

На катаржныя работы ў Германію было выгнана 775 чалавек.

Пераўтвораны ў попел 133 населеныя пункты з 342, якія меліся напярэдадні вайны. З іх 24 не адноўлены, у тым ліку 8 навечна ўнесены ў доўгі спіс могілак-вёсак у мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Знішчана 3626 двароў калгаснікаў, 204 канюшні, 240 кароўнікаў, 138 сінарнікаў, 13 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, 9532 свіней, 18215 авечак.

Урон, учынены нямецка-фашысцкімі захоп-нікамі сельскай гаспадарцы Шуміліншчыны, склаў 453 941 тыс. руб. (у цэнах 1941 года). Пасяўныя плошчы зменшыліся на 60-70%.

На верасень 1944 года дзейнічалі ўсяго 3 пачатковыя школы, якія месціліся ў зямлянках.

Таццяна ЦЭРАХ,
галоўны захавальнік фондаў Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Апублікавана ў №47 ад 22.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *