Моченые ябоки, клюкву и квашеную капусту припасли шумилинские заготовители для покупателей. А вот с огурцами не получилось

Общество Экономика

Запасы на зіму. Пра мочаныя яблыкі  і не толькі…
Прызнаюся: люблю мачэнні-саленні-закаткі. І не таму, што грэбую свежай садавіной, агароднінай — хутчэй наадварот, проста тая ж квашаная капуста ідзе за мілую душу з бульбачкай. Як і салёны агурок, як і мочаныя брусніцы…
Калі з агуркамі ды квашанай капустай дома праблем няма, то на мочаныя яблыкі не “разгавеліся”. Не купілі добрую дубовую бочку. А тэхналогію прыгатавання мочаных яблыкаў расказала нарыхтоўшчыца райнарыхтпрама Н. А. Шаферава. Яна закупляла па восені антонаўку па 1 тысячы за кілаграм, сама ж яблыкі і мачыла. Цяпер цана новага прадукта — 2,5 тысячы. “Бяруць, — прызнаецца нарыхтоўшчыца. — Ёсць на мочаныя яблыкі свае пакупнікі…”.
Ёсць у нарыхтоўчым пункце, што на калгасным рынку ў Шуміліне, і мочаныя журавіны. Іх сёлета няшмат. Нарыхтоўшчыца летась закупіла ўсяго 330 кілаграмаў па цане 6500 рублёў, цяпер цана мочаных ягад — 10 тысяч. Хапае ў магазінах райнарыхтпрама і квашанай капусты. А вось з салёнымі агуркамі не выйшла. У магазіне “Агародніна-садавіна” прызналіся: не ўзялі са сховішча агародніны тавар, бо ён непрыгодны для рэалізацыі…
Дададзім: па словах загадчыцы склада райнарыхтпрама В. А. Мамехінай, за мінулую зіму прадалі паўтоны мочаных яблыкаў і дзве тоны квашанай капусты. Напэўна, не горшай у гэтым сэнсе будзе і зіма сёлетняя.
Мікалай  ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №7 ад 28.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *