Заседание общественного пункта охраны порядка г. п. Шумилино

Безопасность Закон Общество

Задумацца. Спыніцца перад безданню
На мінулым тыдні пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама А. М. Зайцава адбыліся чарговыя пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы парадку і назіральнай камісіі. У поле зроку трапілі выключна тыя грамадзяне, якія  любяць у нецвярозым стане пашукаць сабе прыгод, а таксама грамадзяне, якія нядаўна вызваліліся з месцаў зняволення.
Напачатку члены камісіі размаўлялі з так званымі “сутачнікамі”. Мужчыны атрымалі ад трох да сямі сутак з-за сваёй празмернай цягі да спіртнога. Пасля выпітага двое ўчынілі сямейныя скандалы, а адзін па дарозе дадому ўпаў з веласіпеда і заснуў. Невядома, чым бы закончыўся сон на марозе, калі б не супрацоўнікі міліцыі. Усе гэтыя аматары “зялёнага змія” ўжо адной нагой стаяць у лячэбна-працоўным прафілакторыі.
На камісію прыйшоў  35-гадовы мужчына, якому  суд ужо вынес пастанову аб накіраванні ў ЛПП. І яго неаднойчы папярэджвалі, што празмерная цяга да спіртнога дабром не закончыцца. Толькі вось мужчына да гэтых слоў не прыслухоўваўся, ды і алкаголікам сябе не лічыў, заяўляў, што можа кінуць піць у любы момант…
А вось малады мужчына, які сумленна працуе на адным з прадпрыемстваў раёна, сеў за руль службовага аўтамабіля нецвярозым, за што пазбавіўся вадзіцельскіх правоў і атрымаў штраф. “Што тут казаць? Вінаваты. Усё зразумела,” – менавіта так мужчына пачаў сваё апраўданне на камісіі. Было бачна, што яму няёмка тут знаходзіцца, сорамна.
На пасяджэнне назіральнай камісіі прыйшлі трое грамадзян, якія нядаўна вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі. Ніхто з іх афіцыйна нідзе не працуе, хаця на камісіі і выказвалі жаданне мець сталую працу. Тут усё залежыць менавіта ад іх саміх, тым больш што і вакансіі ёсць. Галоўнае, каб яны самі захацелі вярнуцца да нармальнага жыцця.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *