Новости Шумилинского района

Актуалии Новости

“Далягляды вёскі”
У г. Лёзна адбыўся абласны агляд-конкурс тэатральнага жанру “Далягляды вёскі”. Гонар нашага раёна абаранялі самадзейныя артысты з Башнёўскага сельскага клуба. Яны прадаставілі ўвазе гледачоў тэатралізаваную казку “Коля-Калабок” і былі прызнаны  пераможцамі ў намінацыі “За развіццё лялечнага тэатральнага мастацтва”, расказала нам галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама В. Г. Навіцкая.
Дзень здароўя
7 красавіка, у Міжнародны Дзень здароўя, ва ўсіх установах культуры раёна пройдуць святочныя мерапрыемствы. Наведаць канцэрты можа любы жадаючы, паведамілі нам у аддзеле культуры райвыканкама.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Сем’ям – пірагі
Заўтра ў Обальскай СШ пройдзе гала-канцэрт фестывалю мастацтваў, на якім будуць падведзены вынікі школьнай акцыі “Разам дома”. Назавуцца сем’і, у якіх лепшым чынам арганізаваны вольны час дзяцей у суботні дзень. Гэтыя сем’і ва ўрачыстай атмасферы атрымаюць дыпломы і пірагі. Пра гэта паведаміла газеце намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Обальскай СШ Н. В. Штокіна.
Папяровае мастацтва
У Лаўжанскай школе праходзіць тыдзень папяровага мастацтва. Вучні праводзяць майстар-класы па вырабу рэчаў з паперы ў розных тэхніках, у школе арганізаваны творчыя выставы лепшых работ. На пачатку наступнага тыдня  будуць падведзены вынікі і ўзнагароджаны дыпломамі найбольш актыўныя ўдзельнікі. Пра гэта паведаміла нам кіраўнік гуртка “Папяровыя фантазіі” Юлія Маісеенка.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №27 за 05.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *