Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Віцебску прайшлі абласныя спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе “Алімпійскія дні моладзі”.
Паспяхова на спаборніцтвах выступілі нашы землякі. Абальчане Вадзім Грачухін (вагавая катэгорыя 59 кг) і Кірыл Драздоў (вагавая катэгорыя 42 кг) сталі чэмпіёнамі “Алімпійскіх дзён моладзі”. Трэніруе хлопцаў Пётр Ганушчанка.
Шумілінскі барэц Станіслаў Мацуганаў (трэнер Юрый Сцяпанаў) заваяваў трэцяе месца ў вагавой катэгорыі 59 кг.
Валейбол
У Міёрах прайшоў міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на прызы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Міёрскага райвыканкама. За перамогу змагаліся каманды з Міёраў, Шуміліна, Верхнядзвінска, Віцебска і Себежа (два саставы).
Зборная нашага раёна (Людміла Харкавец, Рыта Бяззубенка, Вольга Гаева, Волга Далжанкова, Алеся Лапіч, Антаніна Дубкова, Анастасія Гарлачова, Валерыя Акуневіч; прадстаўнік каманды – Інэса Прасветава) на турніры заваявала трэцяе месца.
*  *  *
Станіслаў Прасветаў у складзе студэнцкай каманды “Юнацтва” стаў сярэбраным прызёрам першынства Бешанковіцкага раёна па валейболе. Дарэчы, чэмпіянат праходзіў у некалькі тураў і працягваўся больш чым два месяцы.
Ушу
У Віцебску прайшло першынство вобласці па ўшу (саньда). За каманду школы алімпійскага рэзерву “Дынама” выступала і наша зямлячка Святлана Бараноўская. У катэгорыі “кантактны паядынак” Святлана заняла першае месца.
Па выніках першынства Святлана Бараноўская трапіла ў зборную Віцеб-шчыны па ўшу і будзе абараняць гонар Прыдзвіння на рэспубліканскім чэмпіянаце, які пройдзе ў красавіку.
Аляксандр ШЭДЗЬКО
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *