Блиц-опрос. Какую зарплату вы хотели бы получать?

Общество

Якую зарплату вы хацелі б мець?
Юля Змушко, а.-г. Крывое Сяло:
–  Думаю, мне як маладому спецыялісту хапіла б мільёнаў пяць кожны месяц. Але зараз не атрымліваю і двух мільёнаў. Лічу, што гэта вельмі мала і для мяне адной, не гаворачы ўжо пра тое, што камусьці пры такіх заробках трэба і сям’ю пракарміць.
Аляксей, Шуміліна:
– Колькі б грошай у чалавека не было, усё роўна будзе мала. Чым больш грошай, тым больш хочацца рабіць розных пакупак. Асабіста для мяне, напэўна, хапіла б мільёнаў шэсць на месяц. Гэта ў тры разы больш за мой цяперашні заробак.
Надзея Лазука, в. Ляжні:
– Прыходзіцца быць сведкам, калі, атрымаўшы ўсяго адзін мільён, людзі бягуць за гарэлкай у магазін. Лічу, што гэта проста злачынства –  траціць грошы на спіртное.  Разам з тым аналізую расходы сваёй сям’і. Калі б мы з мужам кожны атрымлівалі за месяц мільёны па чатыры, то мы б жылі  проста шыкоўна. І не трэба было б браць крэдыт на тую пральную машыну, што нядаўна набылі, не балела б галава, як выкраіць грошы на новае адзенне.
Пётр Карапузаў, в. Дабея:
– Вельмі многа грошай мне не трэба. Галоўнае, каб хапіла на выплату крэдытаў, на прадукты, на дробныя патрэбы. Я, напрыклад, купіў у крэдыт мяккую мэблю. Хочацца хутчэй разлічыцца за пакупку, ды каб грошай яшчэ і сабе заставалася. Хацелася б мець за месяц хаця б мільёны тры.
Людміла, г. п. Обаль:
– Пры сённяшніх цэнах нават не ведаю, колькі грошай  трэба зарабляць за месяц. Каб хапіла на ўсе патрэбы, каб жанчынам не шукаць дзешавейшага масла і мяса. Мільёнаў восем, не менш. А маладым, якія не маюць уласнага жылля або будуюць яго, трэба яшчэ болей.
Аліна Храпавіцкая, в. Будобаль:
– Па маіх мерках,  работнік любой арганізацыі ці прадпрыемства павінен атрымліваць не менш як  чатыры мільёны рублёў за месяц. І гэта будзе зусім не раскоша, хопіць толькі на самае неабходнае.
Алена, а.-г. Мікіціха:
– Зразумела, такі заробак, як я хачу, у бліжэйшым будучым нават і не прагназуецца. Але ж памарыць можна. Мільён трэба на выплату крэдытаў, мільёны тры на прадукты,  хаця б тысяч 800 адкладваць кожны месяц на маю даўнюю мару – вялікі плазменны тэлевізар. Мільён – на адзенне, столькі ж – на розныя дробныя расходы. Выходзіць, я мару мець за месяц заробак у сем мільёнаў.
Гутарку вяла Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *