Районная организация Белорусского общества инвалидов в Шумилинском районе – самая активная

Актуалии Общество

Прайшлі сустрэчы ў Дабеі і Слабадзе
У ліпені грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства інвалідаў” адзначыць 25-годдзе з дня ўтварэння суполкі. З гэтай нагоды зараз ва ўсіх раённых арганізацыях і пярвічках праходзяць святочныя тэматычныя сустрэчы. Так, на мінулым тыдні такія сустрэчы адбыліся ў Дабейскай і Слабадской пярвічках.
Мерапрыемства ў Дабеі пачалося з выступленняў старшыні раённай арганізацыі Л. М. Нагібавай, намесніка кіраўніка па ідэалагічнай рабоце ААТ “Прыазёрны мір” Н. М. Юхнавец. А пасля ўсіх прысутных парадавалі канцэртам свае ж члены таварыства. Яны з задавальненнем падзяліліся часцінкай сваёй шчодрай душы: хто песняй, хто вершам, а некаторыя нават і танцамі. Шчыра апладзіравалі прысутныя Людміле Рагавец, Ніне Сіпко, Святлане Балашэўскай, Любові Улюценка, а таксама Валянціне Навіцкай –  галоўнаму спецыялісту аддзела культуры райвыканкама старшыні раённай арганізацыі “Беларускага саюза жанчын”, якая проста не можа дазволіць сабе заставацца ў баку ад такіх вось добрых спраў.
Для таго, каб сустрэча запомнілася і парадавала, у Слабадзе шмат зрабіла настаўніца Слабадскога філіяла школы мастацтваў Паліна Паскіна. Сабе ў дапамогу яна ўзяла маленькіх артыстаў – дзяўчатак Машу Пятрову, Насцю Сенчанка і Паліну Лазар. Дапоўнілі іх выступленні сталыя члены мастацкай самадзейнасці Тамара Мікулевіч, Віктар Загацкі, Лілія Барадзёнак. Прызнацца, некаторыя члены таварыства прыйшлі на сустрэчу не з пустымі рукамі. Напрыклад, Марыя Антонаўна Зайцава ў знак удзячнасці за ўвагу і клопат прынесла прыгожы смачны пірог. Само мерапрыемства атрымалася цёплым, шчырым і душэўным.
У сваю чаргу арганізатары вельмі ўдзячны і сваім памочнікам – ідэолагу “Прыазёрнага міру” Н. М. Юхнавец, а таксама жыхарам райцэнтра М. М. Ратнікаву і В. М. Янчанку за прадастаўлены транспарт.
Наступны маршрут – Мікалаёўшчына. Па словах Л. М. Нагібавай, яны ўжо рыхтуюцца, бо хочуць да Вялікадня правесці падобную сустрэчу ў пярвічцы Мікалаёўскай зоны. Іх там чакаюць…
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *