15 марта – Всемирный день потребителя

Общество

Спажыўцы – гэта ўсе мы…
Па рашэнні ААН Сусветны дзень спажыўца пачаў свой адлік 15 сакавіка 1962 года, калі прэзідэнт ЗША Кенэдзі, выступаючы ў Кангрэсе, сказаў: “Спажыўцы – гэта ўсе мы. Спажывец уздзейнічае на любое прыватнае ці дзяржаўнае эканамічнае рашэнне… Але гэта той голас, які часцей за ўсё нячутны”. Былі названы і чатыры святыя і неад’емныя правы спажыўца: права на бяспеку, права на інфармацыю, права на выбар і права быць пачутым. Пазней да гэтых базавых спажывецкіх правоў былі дабаўлены яшчэ чатыры, таксама прызнаныя сусветным таварыствам: права на кампенсацыю страты, права на спажывецкую адукацыю, права на задавальненне базавых патрэб, права на здаровае асяроддзе.
Гарантуе абарону правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў сённяшняе заканадаўства нашай краіны.
Спажывец мае законнае права на:
– дасведчанасць у вобласці абароны правоў спажыўца;
– інфармацыю аб таварах (работах, паслугах), а таксама аб іх вытворцах (прадаўцах, пастаўшчыках, выканаўцах);
– свабодны выбар тавараў (работ, паслуг);
– належную якасць тавараў (работ, паслуг), у тым ліку бяспеку тавараў (работ, паслуг), неабходную камплектнасць і колькасць тавару;
– кампенсацыю ў поўным аб’ёме страт, шкоды, прычыненых з-за недахопаў тавару (работы, паслугі), у тым ліку і на кампенсацыю маральнай шкоды;
– дзяржаўную абарону сваіх правоў, у тым ліку звяртацца ў суд і ў іншыя ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы за абаронай парушаных правоў або інтарэсаў, якія ахоўвае заканадаўства;
– грамадскую абарону сваіх правоў;
– стварэнне грамадскіх аб’яднанняў спажыўцоў.
Спажывец мае і іншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам.
Надрукавана ў №19 ад 15.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *