Германский Бундестаг принял решение о выплате единовременной денежной помощи бывшим советским военнопленным

Общество

Аб выплаце аднаразовай дапамогі былым савецкім ваеннапалонным
21 мая 2015 года Германскі Бундэстаг прыняў рашэнне аб аднаразовай выплаце былым савецкім ваеннапалонным сімвалічнай грашовай дапамогі. Былыя савецкія ваеннапалонныя, якія знаходзіліся ў перыяд Другой сусветнай вайны з 22 чэрвеня 1941 года па 8 мая 1945 года ў нямецкім палоне, могуць падаць хадайніцтва на атрыманне такой дапамогі ў суме 2500 еўра. Законнай правапрэтэнзіі на дадзеную дапамогу не існуе і яна не выплачваецца трэцім асобам альбо спадчыннікам. Заява можа быць пададзена толькі асобай, якая мае непасрэднае дачыненне, альбо ўпаўнаважанай асобе. Дэталі працэдуры рэгулююцца Дырэктывай, якая ўступіла ў законную сілу 30.09.2015 года і апублікавана 14.10.2015 года.
На Інтэрнэт-сайце Федэральнага ведамства, цэнтралізаваных службаў і нявырашаных маёмасных пытанняў (Bundesamt fur zentrale Dienste und offene Vermogensfragen – BADV) апублікаваны фармуляры хадайніцтва на нямецкай, англійскай і рускай мовах, а таксама больш падрабязная інфармацыя (http://badv.de/DE/OffeneVermogensfragen/AnerkennungsleistungSowietische-Kriegsgefangene/inalt.html). Хадайніцтва варта накіроўваць у дадзенае ведамства па адрасе: BADV,DGZ Ring 12. 13086 Berlin. Германскія дыпламатычныя прадстаў-ніцтвы ва ўсім свеце таксама прымаюць хадайніцтвы з мэтай іх накіравання па прызначэнні.
Святлана ВАЛЕКАВА, начальнік упраўлення па працы, занятасці
і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Надрукавана ў №7 ад 26.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *