Традиции комсомола продолжает БРСМ

Молодёжь Общество

Захоўваем традыцыі. Ідзём далей
Сёння беларускі камсамол адзначае 90-ую гадавіну з дня свайго ўтварэння. Гэта была буйнейшая маладзёжная арганізацыя, дзе вялікая ўвага ўдзялялася
патрыятычнаму выхаванню маладых людзей. Камсамольцы гераічна паказалі сябе ў гады Грамадзянскай вайны і Вялікай Айчыннай, былі лідарамі ва ўсіх працоўных пачынаннях краіны. Сёння правапераемнікам камсамола Беларусі з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Многае ўзяў БРСМ у сваіх пераемнікаў па патрыятычным выхаванні моладзі, захаваў лепшыя трыдыцыі камсамольскага руху. Нядаўна адноўлены вядомыя на ўвесь былы Савецкі Саюз спартыўныя спаборніцтвы для дзяцей па футболе “Скураны мяч” і па хакею “Залатая шайба”.
Па-ранейшаму карыстаюцца папулярнасцю палатачныя валанцёрскія лагеры. Дарэчы, валанцёрскі рух стаў адным з асноўных кірункаў нашай работы ў патрыятычным выхаванні моладзі. А з 2005 года ў раёне аднавілася правядзенне ваенна-патрыятычнай спартыўнай гульні “Зарніца”.
Тым не менш моладзі неабходны новыя крэатыўныя ідэі і формы правядзення розных мерапрыемстваў. Толькі ў гэтым выпадку яны будуць актыўна ўдзельнічаць у агульнадзяржаўных справах.
Новага даволі шмат. Моладзь заўсёды цягнулася да спорту: асаблівай папулярнасцю карыстаюцца спаборніцтвы па біятлоне “Снежны снайпер”. Цікавяцца маладыя людзі і такімі інтэрактыўнымі праектамі, як праект дызайнерскіх работ “Свет па-новаму” і конкурс электронных прэзентацый “Сяброўства без межаў. Саюзная дзяржава”. Вучнёўская моладзь на «ўра» успрымае чэмпіянаты па брэйк-дансу, а сельскай моладзі даспадобы сямейна-сельскагаспадарчы праект “Уладар сяла”. Свае меркаванні і думкі пра будучае Беларусі моладзь магла выказаць у акцыі “Пытанне Прэзідэнту”.
Раённы  камітэт ГА БРСМ стаў ініцыятарам правядзення ў раёне пейнтбольных турніраў і праекта “65 добрых спраў”, прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі.
А ўвогуле творчых знаходак нямала, але не менш трэба зрабіць, каб  ахапіць моладзь цікавымі, насычанымі і карыснымі справамі.
Юлія ГАЛУЗА, першы сакратар ГА БРСМ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *