С дипломами победителей и призёров вернулись работники культуры Шумилинщины со «Славянского базара в Витебске»

2023 – Год мира и созидания Культура Общество

Лепшыя ў танцы

Х Міжнародны турнір нацыянальных танцаў «Танчым разам» сабраў на плошчы Свабоды больш за 70 пар з усіх абласцей Беларусі, а таксама са Смаленскай і Пскоўскай абласцей Расіі. Упершыню ўсе разам станцавалі славуты беларускі танец «Лявоніха», потым пачалося выкананне конкурсных танцаў.

У конкурсе бралі ўдзел тры танцавальныя пары з нашага раёна. Ва ўзроставай групе ад 16 да 30 год лаўрэатамі першай ступені Х Міжнароднага турніру нацыянальных танцаў «Танчым разам» стала шумілінская пара ў складзе Андрэя Трафімава і Дар’і Сцяпанавай, работнікаў Шумілінскага РЦК (на здымку).

Перамогі майстроў па лазапляценні

На «Славянскім базары» сталі традыцыйнымі конкурсы майстроў па розных народных рамёствах. Сёлета радавалі і здзіўлялі гледачоў майстры па лазапляценні. V свята-конкурс «Лазовы прут-2023» сёлета выйшаў на міжнародны ўзровень і аб’яднаў амаль тры дзясяткі майстроў-віртуозаў з 13 гарадоў Віцебскай вобласці, а таксама Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей Беларусі і Смаленскай вобласці Расіі. Удзельнікі два дні спаборнічалі за ўзнагароды ў 8 намінацыях, давалі майстар-класы па стварэнні розных вырабаў з лазы.

Шумілінскі раённы дом рамёстваў прадстаўлялі Натал-ля Пятрова і Уладзімір Каласкоў (на здымку). Прыемна ад-значыць, што абодва ўдзельнікі сталі ўладальнікамі дыпломаў другой ступені: Наталля Пятрова – у намінацыі «Выраб у камбінацыі з прыроднымі матэрыяламі», Уладзімір Каласкоў – у намінацыі «Дэкаратыўны выраб з лазы».

#МЫ_В_МОМЕНТЕ!

Дні моладзі на «Славянскім базары ў Віцебску» прайшлі 14-15 ліпеня пад дэвізам #МЫ_В_МОМЕНТЕ! . У іх прыняла ўдзел і шумілінская моладзь на чале з першым сакратаром ГА БРСМ Вікторыяй Бяляевай.

Для моладзі працавалі сем маладзёжных кластараў: карпаратыўны – #МЫ_В_КОМАН-ДЕ, гістарычны – #В_МИРЕ_И СОЗИДАНИИ, оўпэн-эйр-кластар – #В_МОМЕНТЕ, дыялога-вы – #В_ДИАЛОГЕ, творчы – #В_ТВОРЧЕСТВЕ, працоўны – #В_СОЗДАНИИ, адукацыйны – #В_РАЗВИТИИ.

Па ініцыятыве моладзі ў Год міру і стварэння Дзень моладзі стартаваў з працоўнай акцыі #В_СОЗДАНИИ.

Цэнтральным днём маладзёжнага свята стала 15 ліпеня. «Праграма гэтага дня была вельмі насычанай. Моладзь з усіх рэгіёнаў Беларусі ўд-зельнічала ў патрыятычнай акцыі #В_МИРЕ_И_СОЗИДАНИИ, – расказала Вікторыя Бяляева. –Традыцыйна яна стартавала на плошчы Перамогі Віцебска каля мемарыяльнага комплексу «Вызваліцелям Віцебска – савецкім воінам, партыза-нам і падпольшчыкам». Удзельнікам акцыі прапанавалі тэатралізаваную кампазіцыю «Генацыд беларускага народа». Мы ўсклалі кветкі да падножжа мемарыяльнага комплексу, прынялі ўд-зел у рэспубліканскім патрыятычным праекце «Памяць сэрца». Ад плошчы Перамогі да канцэртнай залы «Віцебск» прайшло маладзёжнае шэсце».

Падчас Дня моладзі адбыліся нацыянальны фестываль-конкурс «Агонь маладзёжных талентаў», дыскусійная пляцоўка «Медыятэхналогіі ў сучасных рэаліях рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі», маладзёжны адукацыйны лагер рэспубліканскага медыяфоруму PROdigital і ўрачыстае адкрыццё іміджавага пры-пыначнага павільёна БРСМ. Кульмінацыяй Дня моладзі стаў гала-канцэрт з выступленнем маладых папулярных зорак беларускай эстрады, пераможцаў фестывалю-конкурсу «Агонь маладзёжных талентаў».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *