В канун Дня защиты детей много гостей приехало в Обольский приют

Актуалии Новости Общество

Падарункі ад шчырага сэрца
Напярэдадні  Міжнароднага дня абароны дзяцей, 31 мая, багата гасцей наведала сацыяльны дзіцячы прытулак у Обалі.
У гэты дзень у прытулак з падарункамі прыехалі прадстаўнікі  райвыканкама, “Беларусбанка”, Белдзяржстраху,  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзела па адукацыі райвыканкама, раённай пракуратуры, ваенкамата, аддзела прымусовага выканання,  суда Шумілінскага раёна, РАУС, РЦГЭ,  “Вежы”, “Карына-гандалю”, Обальскай СШ, раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”. З падарункамі прыйшлі ў прытулак Таццяна Яўсеева  і Сяргей Аксёнаў з Шуміліна.
У цэнтры ўвагі былі 20 дзетак, якія зараз знаходзяцца ў прытулку. Яны падрыхтавалі і прадставілі гасцям святочную канцэртна-гульнявую праграму, у якой былі задзейнічаны ўсе удзельнікі мерапрыемства.
Старшыня райвыканкама Алег Быкаў пажадаў дзецям яркага і цікавага лета, падзякаваў калектыву прытулку за работу і ўручыў ад імя раённых уладаў і раённай арганізацыі “Белая Русь” спартыўны інвентар, канцылярскія прылады і развіваючыя гульні.
А дзеці падарылі кожнаму госцю “Кветку-сямікветку”, на пялёстках якой былі напісаны добрыя пажаданні.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2019 г.