Вору грозит пять лет за кражу банковской карты

Происшествия

30 год і 5 судзімасцяў
Ігару (імёны зменены па этычных меркаваннях) крыху за трыццаць. Пахваліцца работай мужчына не можа – толкам нідзе не працаваў, сям’і не займеў… Затое за плячыма пяць судзімасцяў, ад года да чатырох. Усе – за крадзяжы, прычым усе злачынствы ўчыняў п’яным.
На пачатку гэтага года Ігар вызваліўся. Толькі вось законапаслухмяным грамадзянінам станавіцца яўна не збіраўся. На працу не ўладкоўваўся, а адзіны сэнс жыцця на волі бачыў толькі ў спіртным. Месяц пратрымаўся без правапарушэнняў і злачынстваў.
А затым Ігару “падфарціла”: вяртаючыся дадому, убачыў п’янага мужчыну, які салодка спаў у снезе. Прыгледзеўся, убачыў банкаўскую картку, якую і прыхапіў. Дома паклікаў сябрука, узброіў яго карткай і адправіў у магазін за спіртным. У магазін па чужой картцы хадзіў знаёмы разы тры.
А што гаспадар карткі? Замерзнуць мужчыну не далі супрацоўнікі міліцыі, забралі ў аддзел. За нецвярозы сон у снезе небарака атрымаў адны суткі. Як адбыў іх, пачаў забіраць свае рэчы. Заўважыў, што няма банкаўскай карткі. Звярнуўся ў банк, дзе і высветлілася: калі знаходзіўся “на сутках”, ягонай карткай разлічваліся ў краме. Вядома ж, мужчына напісаў заяву ў міліцыю. А вылічыць злачынцу для супрацоўнікаў міліцыі было справай тэхнікі, тым больш што крама была абсталявана сістэмай відэаназірання.
Згодна з ч.2 арт. 212 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь “Крадзеж маёмасці шляхам ўвядзення ў камп’ютарную сістэму ілжывай інфармацыі” Ігару пагражае да пяці год пазбаўлення волі.
А. ЯФРЭМАЎ, следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №30 ад 16.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *