Бдительность работников Шумилинской ГАИ помогла задержать воров

Происшествия

Крадзены камбікорм
Вадзіцель і пасажыр імкнуліся вывезці крадзены камбікорм, але былі спынены інспектарамі дарожна-патрульнай службы капітанам міліцыі Сяргеем Кралько і лейтэнантам Максімам Русецкім. Позна ноччу супрацоўнікі ДАІ на аўтадарозе Р-20 каля вёскі Язвіна спынілі мікрааўтобус Мерседэс, які ехаў у бок Віцебска. Зазірнуўшы ў салон, інспектары ўбачылі 12 мяшкоў камбікорму. Усумніцца ў законнасці такой транспарціроўкі прымусіў факт адсутнасці дакументаў на груз, а таксама даволі позні час, абраны для перавозкі. Пасля ж таго, як інспектары ДПС звязаліся з адміністрацыяй мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства, стала ўсё зразумела: аказваецца, з прычэпа службовага трактара, што стаяў каля малочнатаварнай фермы, зніклі мяшкі…
У ходзе праведзеных аператыўных мерапрыемстваў стала відавочным, што да “загадкавага знікнення” мае дачыненне мясцовы жыхар, які раней прыцягваўся за крадзеж. У адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа.
В. ЧЭПІК, інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Надрукавана ў №30 ад 16.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *