Будьте бдительны! Не пускайте в дом незнакомых людей.

Главное Происшествия

Апошнім часам у сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя пра тое, што ў многіх гарадах Беларусі арудуюць махляры: яны звоняць у кватэры шматпавярховых дамоў, паведамляюць, што як быццам бы нехта з жыхароў шматпавярхоўкі захварэў на каронавірус і прапануюць зрабіць дэзінфекцыю пакояў у кватэры. Некаторыя людзі панікуюць і згаджаюцца, але пасля такой апрацоўкі з кватэры прападаюць грошы і каштоўныя рэчы.

«Гэтыя навіны непраўдзівыя, – кажа начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Вячаслаў Воранаў. – Нехта спецыяльна распаўсюджвае дэзінфармацыю, каб трымаць у страху людзей. У Віцебскай вобласці падобных выпадкаў не зарэгістравана. Скажу больш: з упраўлення ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь нам даслалі інфармацыю, што такіх выпадкаў увогуле не было ў нашай краіне. Падобная інфармацыя ў сацыяльных сетках – гэта падман».

Тым не менш супрацоўнікі РАУС, як і ў мінулыя гады, нагадваюць жыхарам раёна быць пільнымі і не адчыняць дзверы незнаёмцам. Нягледзячы на пандэмію, жыццё працягваецца. І, вядома, махляры не дрэмлюць. Яны могуць пакарыстацца адсутнасцю гаспадароў і абрабаваць дом ці ўкрасці іх рэчы, напрыклад, веласіпед з двара. Пра бяспеку варта нагадаць пажылым людзям і дзецям.

«Не трэба верыць гандлярам, якія праз інтэрнэт прапануюць купіць розныя цуды-лекі ад вірусаў, – папярэджвае Вячаслаў Мікалаевіч. – Калі ў дом прыходзяць работнікі сацыяльнай службы, якіх вы не ведаеце ў твар, варта папрасіць паказаць дакументы або зрабіць званок у ТЦСАН і спытаць, ці працуе там такі чалавек. Адным словам, бяспеку ніхто не адмяняў. Трэба быць пільнымі, берагчы сябе і сваю маёмасць».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *