Сотрудники ГАИ призывают пешеходов обозначать себя светоотражающими элементами

Главное Новости Общество


Флікер не для інспектара, а для тых, хто хоча жыць

Восень – цёмны час года, калі на дарогах становіцца вельмі небяспечна. Вадзіцелі, як правіла, заўважаюць пешахода ў цёмным адзенні ўсяго за 25-30 метраў, і гэтага не заўсёды хапае, каб своечасова затармазіць. Таму супрацоўнікі ДАІ заклікаюць пешаходаў пазначаць сябе святловяртальнымі элементамі. Найбольш частыя пытанні наконт флікераў мы папрасілі пракаменціраваць старшага дзяржаўтаінспектара ДАІ РАУС Віктара Бурлакова.


? Якога колеру флікер лепш купляць?

– Белага, лімоннага або жоўтага – гэтыя колеры лепш бачныя ў цемры пры святле фар. Вялікая плошча святловяртальнага элемента павялічвае заўважнасць чалавека. У правілах дарожнага руху колькасць не прапісана. Аднак дзеля бяспекі рэкамендуецца насіць некалькі флікераў, на розных участках адзення.

? Дзе насіць?

– На куртках, штанах, абутку, шапках, сумках, рукзаках, а таксама на калясках, самакатах, санках, веласіпедах, роліках, а бранзалеты і павязкі – на руках.

? Калі флікер абавязковы?

– Пры руху па краі праезнай часткі ў цёмны час сутак. Пры пераходзе праезнай часткі па-за ўстаноўленых пешаходных пераходаў (як на неасветленых, так і на асветленых участках).

? Які штраф прадугледжаны для тых, каго не бачна ў цемры на дарозе?

– За адсутнасць флікера чакае штраф ад 1 да 3 БВ. Калі пешаход пры гэтым у нецвярозым выглядзе – штраф ад 3 да 5 БВ.

Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць: бяспека на дарогах пачынаецца з простых правіл, якія трэба захоўваць штодзённа. Памятайце, што флікеры прыдуманы не для інспектара, яны прызначаны ўратаваць ваша жыццё.

Лідзія РУМЯНЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *