Где учат на милиционера?

Главное Молодёжь Новости Образование Общество


Шлях да афіцэрскіх пагонаў

Выбар прафесіі – адзін з самых адказных крокаў у жыцці кожнага чалавека. Каб дапамагчы старшакласнікам вызначыцца з жыццёвым шляхам і знайсці прызванне, супрацоўнікі РАУС праводзяць прафарыентацыйную работу, рэгулярна наведваюць школы, сустракаюцца з выпускнікамі і заклікаюць іх звязаць лёс з абаронай правапарадку.


Акадэмія ў Мінску і інстытут у Магілёве. Сярод асноўных кузняў афіцэрскіх кадраў краіны – Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь (г. Мінск). Тут можна атрымаць наступныя спецыяльнасці: правазнаўства (аператыўна-вышуковая дзейнасць і адміністрацыйна-прававая), эканамічнае права.

Можна паступаць і ў Магілёўскі інстытут МУС, дзе вучаць на прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі і прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці.
Умовы прыёму. Пры паступленні трэба вытрымаць тры ўступныя іспыты: па рускай ці беларускай мове, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве. Абітурыент павінен валодаць добрай фізічнай падрыхтоўкай, быць годным да службы па стане здароўя, без судзімасці. На вучобу можна паступаць пасля сярэдняй, прафтэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Тэрмін навучання ў акадэміі і інстытуце – 4 гады.

Спецыялізаваны каледж МУС. З гэтага года працуе спецыялізаваны каледж МУС у вёсцы Гарані Мінскага раёна. Сёлета сюды набралі сто навучэнцаў. Ва ўстанову іспыты здаваць не трэба – прымаюць па конкурсе атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі. Тэрмін навучання – 1 год і 10 месяцаў. Пасля заканчэння выпускнікі атрымліваюць званне лейтэнанта. «Ва ўстановах МУС адзіная прыёмная кампанія, – акцэнтуе намеснік начальніка РАУС Павел Трафімаў. – Не паступіў ў акадэмію – можна спрабаваць у інстытут ці каледж. Прадугледжана нямала бонусаў: бясплатнае пражыванне, харчаванне, абмундзіраванне, добрая стыпендыя. Перыяд навучання залічваецца ў стаж службы, пасля вучобы гарантавана працаўладкаванне. Служба ў органах унутраных спраў – выбар мужных і адказных людзей. За падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца па тэл. +375(29)2900201».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *