Наталья Кочанова: «Семейная политика — социальный бренд Беларуси»

Актуалии


У Полацку прайшоў IV Міжнародны форум «Размова пра важнае: шчаслівая сям’я – моцная дзяржава». На пленарным пасяджэнні старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падкрэсліла: захаванне і перадача традыцыйных сямейных каштоўнасцей – важная сацыяльная місія дзяржавы.

Галоўная падзея двухдзённага форуму – пленарнае пасяджэнне ў сценах Сафійскага сабора, якое правялі Наталля Качанава і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Форум упершыню прайшоў у міжнародным статусе, сабраў каля 300 удзельнікаў, сярод іх – 35 шматдзетных сем’яў Беларусі і парламенцкія дэлегацыі з шасці дзяржаў: Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Гэта пацвярджае, што тэма сям’і і пераемнасці пакаленняў аб’ядноўвае людФзей розных краін.
«Сямейныя каштоўнасці – гэта падмурак здаровага грамадства. Гэта гармонія ў адносінах, фізічны і духоўны дабрабыт, выхаванне дзяцей і павага да старэйшага пакалення. Гэта бацькоўскі дом, пабудаваны на ўвазе і падтрымцы», – падкрэсліла Наталля Качанава.

Беларусь займае 65-е месца са 193 краін у індэксе чалавечага развіцця. У глабальным індэксе гендарнага разрыву за 2025 год краіна знаходзіцца на 54-й пазіцыі з 148 дзяржаў – дзякуючы актыўнаму ўдзелу жанчын у адукацыі, эканоміцы і дзяржаўным кіраванні. Дэмаграфічная бяспека вызначана адным з ключавых прыярытэтаў на VII УНС.
«Сямейная палітыка – сацыяльны брэнд Беларусі», – падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. Пра гэта свед­чыць развітая нарматыўна-прававая база і сістэма сацыяльных гарантый. У Канстытуцыі замацавана абарона сям’і як саюза мужчыны і жанчыны. У краіне дзейнічае 11 відаў дапамог, прадастаўляецца аплачваемы водпуск па доглядзе за дзіцем да 3 гадоў, працуе праграма сямейнага капіталу пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей. Маладыя і мнагадзетныя сем’і могуць разлічваць на льготнае жыллёвае крэдытаванне.
Праграма форуму ўключала адкрытую размову з мнагадзетнымі сем’ямі, наведванне духоўных і гістарычных аб’ектаў Полацка, а таксама святочны канцэрт «Час выбіраць сапраўдныя каштоўнасці: сям’я, вера, адзінства, Радзіма».

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *