Каманда “Радніка” – лепшая

Актуалии Новости Спорт, туризм

Пераможцы спартакіяды – каманда «Радніка».

Каманда “Радніка” – лепшая

У суботу, 8 снежня, у Шуміліне ў ФАЦ прайшла раённая спартакіяда сярод работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый. За перамогу змагаліся 8 каманд. Спартсмены ўдзельнічалі ў сямі відах спорту – спаборніцтвах па шашках, настольным тэнісе, футболе, стральбе з пнеўматычнай зброі, кідках у баскетбольнае кальцо, чаўночным бегу і перацягванні каната…
Пасля ўрачыстага адкрыцця спартсмены разышліся па спартыўных пляцоўках. На жаль, толькі тры каманды  – “Сіроцінскі”, “Прыдзвінскі” і “Раднік” – змаглі заявіць сваіх удзельнікаў на ўсе старты.
Ухвальных слоў заслужыла каманда “Сіроцінскага”. Спартсмены ў аднолькавай форме, добра падрыхтаваныя, капітанам выступіў кіраўнік гаспадаркі Мікалай Прыгодзіч, які сваім імпэтам і прагай да перамогі вёў наперад больш маладзейшых сяброў па камандзе…
Падчас спартакіяды па-за канкурэнцыяй была каманда з “Радніка”. Менавіта спартсмены гэтай каманды і выйгралі большасць стартаў.
– У “Радніку” працуе багата моладзі, – дзеліцца намеснік кіраўніка па раслінаводстве Андрэй Гушча. – Нас, маладых, аб’яднаў здаровы лад жыцця. Любім пабегаць, паганяць мяч. Для нас спартакіяда – справа гонару. “Раднік” – адна з лепшых ў раёне гаспадарак па вытворчасці. А мы дададзім у гэты спіс і званне “лепшыя ў спорце”.
Па выніках спартакіяды сярод работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый раёна перамагла каманда СФГ “Раднік”, другое месца ў КУСГП “Сіроцінскі”, трэцяе – у СВК “Прыдзвінскі”. Кубкі, медалі і дыпломы пераможцам і прызёрам уручыў старшыня райвыканкама Алег Быкаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць ў №96 ад 11.12.2018 г.