23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Актуалии

23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя мужчыны Шуміліншчыны!
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны вайны ў Афганістане,
ветэраны працы і ўзброеных сіл, ваеннаслужачыя!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў ад усёй душы віншуюць вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і  ў азнаменаванне 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Так склалася гісторыя нашай краіны, што беларускаму народу прыйшлося ўдзельнічаць у шматлікіх войнах. На палях бітваў, у акупацыі і ў тыле нашы дзяды і прадзеды самааддана  абаранялі Радзіму і даказалі ўсяму свету, што народ, які адстойвае права свабодна жыць на роднай зямлі, – непераможны.
У гэты ўрачысты дзень мы аддаём даніну  глыбокай павагі і прызнання беларускім воінам, якія ў розныя часы абаранялі рубяжы нашай Айчыны.
Мы схіляемся перад гераічным пакаленнем, якое атрымала перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, захоўваем памяць пра тых, хто аддаў жыццё у бітвах, выконваючы воінскі абавязак.
Ва ўмовах абвастрэння міжнароднай абстаноўкі і трагічных падзей, якія перажываюць нашы бліжэйшыя суседзі, мы высока цэнім спакойнае жыццё у нашай міралюбівай краіне.
Па шматгадовай традыцыі 23 лютага разам з прафесійнымі ваеннымі мы шануем усіх мужчын. Упэўнены, што нашы мужчыны, незалежна ад ступені знаёмства з армейскай службай, гатовы абараніць сваю Радзіму, свой дом, сваю сям’ю.
Укладваючы сілы, розум, энергію ў любімую справу, займаючыся  стваральнай працай у штодзённым жыцці, кожны мужчына з’яўляецца надзейнай апорай сваім блізкім, прыўносіць дастатак і дабрабыт у сям’ю, і гэтым памнажае багацце і славу нашай Радзімы.
Шчыра жадаем моцнага  здароўя, даўгалецця, невычэрпнай крыніцы жыццёвых сіл ветэранам, выдатнай вучобы, поспехаў ва ўсіх добрых справах –  падрастаючаму пакаленню абаронцаў краіны. Няхай у кожнай сям’і, якая жыве на Шуміліншчыне, пануе любоў, утульнасць, узаемаразуменне і шчасце, а кожны мужчына будзе мэтанакіраваным і паспяховым!

Надрукавана ў №16 ад 23.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *