
У Шумілінскім раёне праходзіць марафон «112 добрых спраў»
Марафон аб’яднаў ратавальнікаў і юных памочнікаў з СШ № 2 г. п. Шуміліна. Галоўная мэта яго – падтрымаць пажылых людзей і дапамагчы тым, хто асабліва мае патрэбу ў клопаце.

Добрыя справы не абмежаваліся гарадскім пасёлкам: валанцёры адправіліся ў вёскі Вялікія Ляжні і Ільінцы. Рабяты разам з ратавальнікамі прыбіралі прыдамавыя тэрыторыі ад апалага лісця і смецця, дапамагалі сабраць ураджай.
Але на гэтым работа не заканчвалася – удзельнікі акцыі праводзілі прафілактычныя гутаркі аб пажарнай бяспецы і правяралі наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. «Невялікі прыбор здольны своечасова папярэдзіць пра задымленне і выратаваць жыццё. Таму важна рэгулярна правяраць яго працаздольнасць і мяняць элемент сілкавання», – нагадалі ратавальнікі.
Сталыя жыхары дзякавалі памочнікам за дапамогу і ўвагу, а юныя валанцёры адзначалі, што ім прыемна рабіць добрыя і карысныя справы.
Марафон «112 добрых спраў» стаў прыкладам таго, як простыя дзеянні і чалавечы ўдзел могуць зрабіць жыццё людзей цяплей і бяспечней.
