Акцию-поздравление организовала районная организация Белорусского союза женщин в детском доме семейного типа

Главное Новости Образование Общество Семья

Маці з вялікім сэрцам

У Дзень маці актывісты раённага аддзялення ГА «Беларускі саюз жанчын» разам з аддзелам па адукацыі райвыканкама павіншавалі Ірыну Загвоздаву, маці-выхавальніка дома сямейнага тыпу, з самым светлым святам.


Для Ірыны Аляксандраўны гучалі самыя шчырыя словы падзякі і прызнання. Яе штодзённая праца – гэта не проста выкананне абавязкаў, а сапраўднае служэнне дзецям, якім асабліва патрэбныя любоў, клопат і ўвага. Дом сямейнага тыпу стаў для іх родным домам.

– Няхай у вас заўсёды будуць цяпло і ўтульнасць, дабрыня і шчырасць, – пажадала старшыня раённай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» Наталля Крыўко.

Падчас сустрэчы прагучала шмат добрых пажаданняў здароўя, сямейнага дабрабыту, спакою і радасці ад кожнага дня, праведзенага з дзецьмі. Акцыя-віншаванне завяршылася цёплай сямейнай гутаркай за кубкам духмянай гарбаты.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *