10 советов женщинам от известного психотерапевта

Общество Семья

10 парад жанчынам пра адносіны з мужчынамі
Жанчыны могуць быць горшымі сваімі ворагамі, калі справа даходзіць да іхніх адносінаў з мужчынамі, лічыць англійскі псіхатэрапеўт Лора Шлесінжэр. У сваёй кнізе яна папярэджвае пра 10 самых вялікіх глупстваў, якімі жанчына можа грунтоўна сапсаваць сабе жыццё.
1. Бойцеся мужчын нясталых і безадказных, а таксама тых, хто прыахвоціўся да алкаголю і наркотыкаў. Калі вы застанецеся з ім, вы ператворыцеся ў ахвяру ягоных пакутаў і жаданняў, будзеце разрывацца паміж патрэбамі мужчыны і сваім імкненнем дапамагчы яму. У выніку вы прайграеце намнога больш, чым ён. Калі вы сустрэнеце такога мужчыну, уцякайце ад яго і не думайце нават абменьвацца з ім нумарамі тэлефонаў.
2. Калі вам спадабаўся мужчына, не забывайце: лавеласаў на гэтым свеце шмат. Пачакайце шэсць тыдняў, перш чым укладвацца з ім ў ложак. Ніколі не імкніцеся улагоджваць яго. Занадта хутка заняўшыся сексам, вы можаце сур’ёзна падарваць павагу да сябе, адчуеце і адчай, і адзіноту.
3. Наколькі неразборлівыя бываюць адданыя  жанчыны! Яны гатовыя не звяртаць увагу на лысіну сваіх партнёраў і важкія жываты, хаця тыя не абмінуць заўважыць пра сваю сяброўку: “Яна нічога сабе, але вось ногі таўставаты”. Што тычыцца заўзятых ілгуноў і здраднікаў, то вы з плачам будзеце даказваць, што не давяраеце ім, але разам з тым дадасьцё: “Але (ох. гэтыя “але”!) ён жа кажа, што кахае мяне”. Занадта часта жанчыны звязваюцца з тымі, хто даступны ў дадзены момант. А гэта звычайна не лепшы варыянт. Набярыцеся цярпення. Вы вартыя большага.
4. З пачатку сексуальнай рэвалюцыі прайшло ўжо шмат часу, але жанчыны па-ранейшаму абвалакваюць секс рамантыкай. Яны знаходзяцца ў ілюзіі, быццам жарсць пазбаўляе іх адчування неадэкватнасці, адзіноты, пустэчы. Але ў секса няма такой улады. Яго сіла праходзіць. І вы самі гэта зразумееце, калі раніцой прачняцеся ў ложку з “незнаёмцам”, якога, як высвятляецца, на дух не пераносіце.
5. Тыя пары, што жывуць сумесна да шлюбу, развядуцца хутчэй, чым тыя, хто да жаніцьбы жыве паасобку. Калі вы пачынаеце жыць разам, калі не ўпэўненыя ў ім поўнасцю, то робіце вы гэта, напэўна, толькі дзеля таго, каб прымусіць яго больш вас кахаць. Лічыце, што гэта  гарантыя? Але для мужчын гэта толькі задавальненне іх уласных фантазій і перш за ўсё – зручнасць. Для жанчыны гэта можа быць зневажальна.
6. Занадта часта жанчыны адмаўляюцца ад сваіх мацярынскіх інстынктаў дзеля мужчыны. Як сказала адна жанчына, яна б хутчэй пайшла на тое, каб у яе быў мужчына, які біў бы яе дзяцей, чым на тое, каб мужчыны не было ўвогуле. Не прыносьце сваіх дзяцей у ахвяру мужчынам.
7. Многія жанчыны выходзяць замуж за мужчын сваёй мары, а потым высвятляюць, што іх каханне ператварылася ў нянавісць. Магчыма, у жанчыны нізкая думка пра сябе, таму яна выбірае партнёра, які пасяляе ў ёй камфорт і ўпэўненасць. А затым наступае расчараванне. Як толькі пачынаеце адчуваць нянавісць, шукайце яе крыніцу ў сабе.
8. Як часта жанчына ускрыквае: “Ой, я зацяжарала!”. Часцей за ўсё высвятляецца, што супрацьзачаткавымі не карысталіся “таму, што…”. Занадта часта гэтым “таму што” аказваецца наіўная думка: “Ён жа казаў, што кахае мяне”. Калі вы лічыце, што цяжарнасць – гэта сродак зацвердзіць сябе, вылечыцца ад няўпэўненасці, умацаваць крохкія адносіны, а то і пазбавіцца ад нуды, тады вас чакае расчараванне. І дзіцяці прыйдзецца за гэта расплачвацца.
9. Вы працягваеце шукаць апраўданне для мужчыны, незалежна ад таго, колькі разоў ён вам здрадзіў! Адну жанчыну кінулі праз шэсць год партнёрства, калі нарадзілася дачка. Але яна і далей дазваляла гэтаму чалавеку прыходзіць да яе – за сексам, за грошамі, дзеля даху над галавой. Але атрымаўшы патрэбнае, ён знікаў зноў, калі яму сустракалася больш цікавая партнёрка. Перастаньце быць посцілкай. Пашліце яго куды далей.
10. Той, хто кажа, што жанчыны павінны быць больш падобныя на мужчын, мае рацыю.  Жанчыны часта спрабуюць падавіць у сабе гнеў, у выніку застаюцца ў разгубленасці, няўпэўненасці, дэпрэсіі. Адна жанчына высветліла, што муж восем год бавіўся з суседкай. “Я пабывала ў трох псіхатэрапеўтаў, – стогне яна, – спрабуючы зразумець сваю параною з-за паводзінаў мужа”. Тыповая рэакцыя. Замест таго, каб нанесці ўдар у адказ, яна абвінавачвае сябе.
Надрукавана ў №31 ад 19.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *