В Шумилино прошла акция «Поклон вам низкий, наши доктора»

Главное Здоровье Общество

«Паклон вам нізкі, нашы дактары»

На мінулым тыдні ў рамках дабрачыннай акцыі «Паклон вам нізкі, нашы дактары» ўшаноўвалі шумілінскіх медыкаў. Акцыя ініцыяваная Беларускім фондам міру з мэтай маральна і матэрыяльна падтрымаць медыкаў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у лячэнні пацыентаў з COVID-19. Акцыя стала працягам той работы, якую грамадскае аб’яднанне пачало яшчэ ў першую хвалю каранавірусу.

На сустрэчу ў актавую залу Шумілінскай раённай бальніцы завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч і старшыня раённай арганізацыі «Беларускага фонду міру» Людміла Шаўцова.
У адрас людзей у белых халатах сёння гучыць шмат удзячных слоў ад людзей розных узростаў і прафесій, якія разумеюць і цэняць цяжкую працу медыкаў. Мікалай Будневіч таксама выказаў медыкам словы сардэчнай удзячнасці:
– Вы апынуліся на пярэднім фронце барацьбы з пандэміяй, і прыйшлося працаваць вельмі напружана і інтэнсіўна. Пры гэтым вы праяўляеце высокі прафесіяналізм, вытрымку, сілу волі, уменне арганізоўваць працэс лячэння і лепшыя чалавечыя якасці – дабрыню і спагадлівасць, цярпенне і мужнасць. Ад імя раённага кіраўніцтва і ад імя ўсіх пацыентаў хочацца сказаць вам «Дзякуй! Нізкі паклон!».
Да віншаванняў далучылася Л. В. Шаўцова: «Вы кожны дзень рызыкавалі сваім здароўем і нават жыццём дзеля ратавання жыццяў землякоў, – падкрэсліла Людміла Васільеўна. – Пры гэтым дэманстравалі гераічную працу ў вельмі небяспечных умовах, адданасць абранай справе і высокія прафесійныя якасці».
Заслужаныя ўзнагароды – Ганаровыя граматы «Беларускага фонду міру», кветкі і падарункі атрымалі трое медыцынскіх работнікаў ЦРБ: урач-тэрапеўт паліклінікі Алена Віеру, якая была каардынатарам пры размеркаванні патоку пацыентаў «чырвонай» і «зялёнай» зон, распрацоўвала сістэму ўліку пацыентаў з кавід-інфекцыяй, а таксама медыцынскія сёстры Алена Сільчанка і Людміла Філіповіч, якія працавалі ў кантактнай брыгадзе на заборы крыві на працягу дзвюх хваляў.
Падчас рэспубліканскай акцыі будуць узнагароджаны 475 медработнікаў гарадскіх, раённых, абласных і рэспубліканскіх устаноў аховы здароўя, з іх каля 130 – на Віцебшчыне.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №17 ад 05.03.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *