Прокуратура Шумилинского района: анализ состояния борьбы с преступностью в текущем году

Актуалии Закон

Супраць рэцыдыву
Пракуратурай раёна прааналізавана становішча, якое складваецца са злачыннасцю ў раёне ў гэтым годзе. Высветлена, што за 8 месяцаў учынена 203 злачынствы – амаль на 9% больш, чым летась Асаблівую заклапочанасць выклікае значны рост рэцыдыўнай злачыннасці (сёлета 59 злачынстваў, летась было 27. Не мелі пастаяннай працы 22 правапарушальнікі, 10 былі ў стане алкагольнага ап’янення).
Так, грамадзянін М. з вёскі Новае Барсучына здзейсніў два крадзяжы, раней быў судзімы за падобныя злачынствы. Трэба адзначыць, што М. з часу вызвалення да таго, як здзейсніў новае злачынства, ні аднаго разу не быў на пасяджэннях грамадскіх пунктаў.
Або вось прыклад. Мужчына з в. Улазавічы павінен быў выплачваць сродкі на ўтрыманне дзяцей. Раней судзімы. Толькі вось прафілактычная работа з ім не вялася. І толькі пасля здзяйснення злачынства на яго звярнулі ўвагу.
Непакоіць і павелічэнне колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Гэты паказчык павялічыўся адносна адпаведнага перыяду мінулага года на 35%. Грамадзянін К. з вёскі Шашы жыў у сваёй бабулі. Ён, атуманены алкаголем, так збіў сваю бабулю, што яна на месцы здарэння памерла. У ходзе расследавання высветлена, што мужчына некалькі разоў быў судзімы. Пасля вызвалення пераехаў у наш раён, дзе і пражываў тры гады. З характарыстыкі, якую падаў участковы інспектар, можна зрабіць вывад: К. паказаў сябе са станоўчага боку, хаця і бачылі яго ў тлумных кампаніях з п’янкамі. Дарэчы, за два апошнія гады ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні, здзейсненыя ў стане алкагольнага ап’янення. Сістэматычная прафілактычная работа з гэтым грама-дзянінам не вялася.
Трэба адзначыць, што вялікая доля ў аб’ёме злачынстваў з боку тых, хто нядаўна вызваліўся, – крадзяжы. Трэба ўзмацніць прафілактычную работу з такімі асобамі і раённаму аддзелу ўнутраных спраў,  і мясцовым выканаўчым органам.
А. ВЕЦЮГОЎ, намеснік пракурора раёна.

Опубликовано в №75 от 28.09.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *