Новый магазин был открыт в Шумилино

Актуалии Новости Экономика

Магазин "Простор"

“Прастор” запрашае пакупнікоў
Зусім нядаўна пачаў фарміравацца вакол Шумілінскай СШ №2 новы жылы раён.  Выраслі тры дома прыгажуна, на чарзе яшчэ два, запланаваны тут цэлы пасёлак сядзібнай забудовы. Насельніцтва “старога горада” імкліва вырасла і старэнькі магазін, які раней забяспечваў  пенсіянераў неабходнымі прадуктамі, ужо не мог забяспечыць патрэбы маладых жыхароў новых шматпавярховак. Таму планы райспажыўтаварыства на ўзвядзенне сучаснага магазіна былі прыняты станоўча.
20 верасня нават дажджлівае надвор’е не перашкодзіла жыхарам мікрараёна сабрацца ля новага магазіна ў чаканні яго адкрыцця. Кіраўнік раёна У. П. Куранны адзначыў, што гэта другі аб’ект, які сёлета ўводзіць у строй райспажыўтаварыста – магазін “Прастор”, як і кафэ “Клякса” вельмі запатрабаваныя жыхарамі Шуміліна. Яны задавальняюць патрэбы людзей, упрыгожваюць райцэнтр.
Усяго за паўгода на пустыры вырас прыгожы сучасны павільён.  “Будаўніцтва і абсталяванне новага гандлёвага аб’екта абышлося ў мільярд рублёў, — расказвае в. а. старшыні райспажыўтаварыства Л. С. Доктарава. – Новы магазін мае плошчу ў 162 кв. м, у тым ліку гандлёвая плошча – 108 кв. м. Магазін будзе працаваць на прынцыпе “самаабслугоўвання”.  Калектыў магазіна – пяць чалавек. Плануем, што штомесяц выручка складзе не менш за 300 мільёнаў рублёў”.
І вось урачысты момант: старшыня райвыканкама У. П. Куранны пераразае чырвоную стужку і першыя пакупнікі пераступаюць парог новага магазіна. Ветлівыя прадаўцы, светлая, утульная, прасторная гандлёвая зала, на паліцах шырокі выбар харчовых і прамысловых тавараў. Сучаснае абсталяванне, выкладка, шырокія праходы паміж паліцамі забяспечваюць доступ да тавараў пакупнікам.  Новы магазін прыйшоўся да спадобы жыхарам райцэнтра, якія выказвалі думкі, што багаты асартымент магазін захавае і надалей.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *