Районный конкурс «Педагог-мастер» прошел в Шумилино

Актуалии Новости

“Педагог-майстар”
У Шуміліне на мінулым тыдні адбыўся раённы конкурс “Педагог-майстар”, у якім бралі ўдзел 16 настаўнікаў і выхавацеляў дзіцячых садкоў.
Як расказала рэдакцыі загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Ч. І. Мацуганава, конкурс прайшоў у два этапы: сярод выхавальнікаў – на базе дзіцячага садка № 3 г.п. Шуміліна, сярод настаўнікаў – у СШ №1.
Выхавальнікі дзіцячых садкоў прадэманстравалі тыя метады і прыёмы, якімі яны карыстаюцца. У конкурсе былі вызначаны лепшыя: дыплом першай ступені атрымала выхавальнік дзіцячага сада №1 г.п. Шуміліна А. М. Красоўская,  на другім месцы –  музычны кіраўнік дзіцячага сада № 2 А. А. Долгая, на трэцім – музычны кіраўнік Обальскага дзіцячага сада В. А. Цімашкевіч. Дарэчы, Вольга Аляксандраўна атрымала і прыз сімпатый гледачоў.
“Не менш, чым выхавальнікі, хваляваліся і настаўнікі, што бралі ўдзел у конкурсе, – кажа Часлава Іосіфаўна. –  Усе загадзя падрыхтавалі прэзентацыі. У многіх настаўнікаў былі незвычайныя задумкі, арыгінальныя прапановы”. Кожны настаўнік  паказаў прысутным майстар-клас.
Дыплом першай ступені атрымала настаўніца рускай мовы і літаратуры з Обальскай СШ  Т. С. Карнеева, на другім месцы – настаўніца пачатковых класаў са Слабадской СШ  С. В. Калеснікава, на трэцім – настаўніца беларускай мовы і літаратуры з раённай гімназіі А. У. Васілеўская. Прыз сімпатый гледачоў атрымаў самы малады ўдзельнік конкурсу, настаўнік гісторыі з СШ № 1 С. Я. Сахончык.
Усе пераможцы раённага конкурсу “Педагог-майстар” былі ўзнагароджаны  ад аддзела адукацыі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №32 ад 23.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *