К профессиональному празднику

Актуалии Общество

На здымку: галоўны інжынер Аляксандр Туркоў (у цэнтры) з работнікамі змены аварыйна-дыспетчарскай газавай службы: Сяргеем Шарыпавым, дыспетчарам Наталляй Калдуновай, слесарам Аляксеем Цімафеевым і вадзіцелем Віталем Маліноўскім.

Звыклае ўжо для нас слова “газіфікацыя”…
Газ увайшоў у наша жыццё трывала. Сёння людзей не трэба пераконваць, наколькі зручна і камфортна ацяпляцца ад газавага катла, як лёгка  прыгатаваць ежу на газавай пліце. Керагазы даўно ўжо спісаны ў музеі…
Газавая служба ў раёне з 60-х гадоў. За гэты час газавікамі для чалавека зроблена шмат. Сёння, як паведаміў рэдакцыі дырэктар РВУ “Шумілінарайгаз” С. А. Дзмітрыенка, у эксплуатацыі РВУ “Шумілінарайгаз” 140 км газаправода, рэалізавана прыроднага газу за 7 месяцаў года каля 16 мільёнаў кубоў, абанентам  дастаўлена 8780 балонаў.  На прыродны газ пераведзена з пачатку года 17 кватэр, у планах да канца снежня перавесці яшчэ 114 кватэр. За 2012 і 8 месяцаў 2013 года прыродны газ прыйшоў у вёскі Лоўша, Пабеда, Дабея, газіфікаваны два зернеачышчальныя сушыльныя комплексы  (у ААТ “АграБаравінка” і ААТ “Прыазёрны мір”), падключаны да газавай веткі цэх па гадоўлі птушкі ў вёсцы Слабада СААТ “Вітконпрадукт”.
На балансе РВУ “Шумілінарайгаз” –  дзіцячы аздараўленчы цэнтр “Дружба”, у якім сёлета адпачылі за лета 508 дзяцей. Па заканчэнні сезона дзіцячага аздараўлення  тут будуць аказваць паслугі па пуцёўцы выхаднога дня, ад чаго мяркуюць зарабіць дадаткова 30 мільёнаў рублёў. У Шуміліне   трывалы аўтарытэт заваяваў гандлёва-вытворчы комплекс “Метан”, а кафэ  комплексу з’яўляецца візітнай карткай шумілінскіх газавікоў.
У заключэнні нашай размовы С. А. Дзмітрыенка падзякаваў усім работнікам за плённую працу і запэўніў, што калектыву пад сілу самыя напружаныя задачы.
Газ – гэта камфорт. Вядома, пры ўмове, калі чалавек разумее, якую небяспеку ён тоіць у выпадку неахайнага з ім абыходжання.
Калі ўсё ж здарылася бяда (уцечка газу, іншыя здарэнні), кожны з нас неадкладна тэлефануе ў аварыйна-дыспетчарскую газавую службу. Створана яна для лакалізацыі надзвычайных здарэнняў. Узначальвае яе ў Шуміліне Сяргей Шарыпаў. Працуюць у калектыве сумленныя і адказныя работнікі.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2013 г.



1 комментарий по теме “К профессиональному празднику

  1. са святам! сур’ёзная арганізацыя, выдатныя работнікі. толькі хто зрабіў такое ніякае фота?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *