12 жніўня – Дзень будаўніка

Актуалии Новости Экономика

12 жніўня – Дзень будаўніка

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас
з прафесійным святам і з 60-годдзем з дня стварэння будаўнічай арганізацыі
“Шумілінская ПМК-70”!
У будаўнічай галіне Шуміліншчыны заўсёды працавалі і працягваюць працаваць спецыялісты высокай кваліфікацыі, сапраўдныя працаўнікі, якія карыстаюцца заслужанай павагай  і пашанай сярод землякоў.
Тысячы жыхароў Шумілінскага раёна  дзякуюць вам за пабудаваныя жылыя дамы, магазіны, школы, дзіцячыя сады, установы аховы здароўя і культуры.
У гэты дзень хочацца сказаць самыя цёплыя словы ўдзячнасці ветэранам будаўнічага комплексу, людзям, якія сваёй працай аднаўлялі наш край у гады пасляваеннай разрухі, у наступныя дзесяцігоддзі садзейнічалі адраджэнню і развіццю Шумілінскага раёна, захоўвалі вытворчы патэнцыял і перадавалі моладзі самыя лепшыя прафесійныя традыцыі.
Захоўваючы і памнажаючы лепшае з вопыту папярэднікаў,  укараняючы перадавыя тэхналогіі, вы бесперабойна працуеце, актыўна ўдзельнічаеце ў рэалізацыі розных будаўнічых праектаў за межамі раёна, уносіце вялікі ўклад у рэалізацыю важнейшых дзяржаўных праграм.
Дазвольце шчыра падзякаваць за майстэрства, адказнасць, стваральную працу, у якой ёсць часцінка  вашай душы і вашага таленту.
Моцнага здароўя вам, удачы, аптымізму, творчага натхнення і новых прафесійных дасягненняў і годнай зарплаты!

Надрукавана ў №61 ад 10.08.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *