19 студзеня – Дзень выратавальніка

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам – Днём выратавальніка!
Ваша служба з’яўляецца адной з важнейшых, кругласутачна вы знахо-дзіцеся на варце бяспекі жыхароў Шуміліншчыны, вытворчых і сацыяльных аб’ектаў раёна, а ў экстрэмальных сітуацыях самааддана змагаецеся са стыхіяй. Прафесійнасць і ўменне хутка прымаць рашэнні – вось няпростыя складальнікі поспеху вашай работы, за якую ўсе вас паважаюць і цэняць.
Прафесія выратавальніка – выбар моцных і мужных людзей, адданых сваёй справе. Яна патрабуе вялікай самааддачы і смеласці. Высокая кваліфікацыя, вопыт, цвёрдая дысцыпліна і ўменне знайсці выйсце з самых складаных сітуацый – гэта тыя якасці, якімі вы валодаеце.
Ад усёй душы жадаем здароўя, шчасця і ўдачы вам і вашым родным!
Раённы выканаўчы камітэт.                   Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №4 ад 17.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *